Вы тут

У Магілёве чакаюць удзельнікаў фестывалю «Залаты шлягер — 2017»


Ён адбудзецца ў апошні тыдзень кастрычніка, але ўжо стала вядомая праграма мерапрыемства.


Сярод зорак мінулых гадоў, якія завітаюць у горад, Ігар Карнялюк, Юрый Лаза, Аляксандр Сяроў, Эдзіта П'еха, Віктар Рыбін і Наталля Сенчукова, Вольга Пірагс, Афрык Сіман, група «Джой» і шмат хто яшчэ, без каго нельга ўявіць сабе эстраду 80—90-х гадоў. У праграме канцэрты з удзелам салістаў Маскоўскага акадэмічнага музычнага тэатра імя К. С. Станіслаўскага і У. І. Неміровіча-Данчанкі, Каралеўскага опернага тэатра Італіі і тэатра В. Беліні. На свой сольнік запросіць народны артыст Расіі Аляксандр Малінін, адбудуцца канцэрты джазавай музыкі, аркестра баяністаў імя П. Смірнова, ансамбля «Сіняя птушка». Дарэчы, міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер» упершыню адбыўся ў лістападзе 1995 года пры падтрымцы Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі. Узнікла ідэя сабраць разам вядомых выканаўцаў былых гадоў, каб захаваць і працягнуць найлепшыя традыцыі музычнай культуры, а таксама аб'яднаць культурную прастору краін СНД і далёкага замежжа.

Нэлі ЗІГУЛЯ

zіgulya@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Песні пра галоўнае

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.