Вы тут

Міжнародная юрыдычная алімпіяда "Моладзь за мір" пройдзе ў МІТСО


З 25 па 29 верасня у Міжнародным універсітэце "МІТСО" адбудзецца ХІІ Міжнародная юрыдычная алімпіяда "Моладзь за мір". Удзел у ёй возьмуць каманды з 7 краін: Вялікабрытаніі, Арменіі, Малдовы, Украіны, Казахстана, Расіі і Беларусі.


Спаборнічаць у веданні міжнароднага права будуць студэнты-юрысты з вядучых ВНУ, сярод якіх Расійска-Армянскі (Славянскі) універсітэт (г.Ерэван), Універсітэт БРР (г Лондан), Дзяржаўны інстытут міжнародных адносінаў  Малдовы ( г Кішынёў), Нацыянальны даследчы універсітэт "Вышэйшая школа эканомікі" (г.Масква), Нацыянальны ўніверсітэт "Адэская юрыдычная акадэмія".

Міжнародная юрыдычная алімпіяда "Моладзь за мір" — унікальны праект, які не мае аналагаў ва Ўсходняй Еўропе і СНД. Яна ўваходзіць ў тройку самых прэстыжных еўрапейскіх конкурсаў па міжнароднаму праву. Штогод у якасці членаў журы у спаборніцтвах удзельнічаюць замежныя эксперты па міжнароднаму праву. Алімпіяда з’яўляецца непалітычнай падзеяй, мерапрыемствам, які збірае пад сваёй эгідай найлепшых студэнтаў –юрыстаў з усяго свету.

Мэтай алімпіяды з’яўляецца распаўсюджванне сярод моладзі ідэй цярплівасці і вядзення міжкультурнага дыялогу, дэманстрацыя важнасці мірнага суіснавання. Традыцыйна акрамя тэарэтычных і практычных раўндаў удзельнікаў чакаюць вечар нацыянальных культур, экскурсіі па Мінску, а таксама гульня ў лазертаг

Арганізатара праекта — Міжнародны ўніверсітэт "МІТСО" пры падтрымцы Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Адзін з інфармацыйных спонсараў алімпіяды — выдавецкі дом "Звязда".

Надзея НІКАЛЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».