Вы тут

Facebook пералічыў $1 млн для дапамогі пацярпелым у Мексіцы


Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на заяву ў сацсетцы заснавальніка кампаніі Марка Цукерберга.


Фота: kp.by

Сродкі пералічаны мексіканскаму аддзяленню Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа (МКЧК).

"Мае думкі з тымі, хто пацярпеў ад землетрасення ў Мексіцы", - напісаў Марк Цукерберг.

Магутнае землетрасенне магнітудай 7,1 адбылося ў Мексіцы 19 верасня. Пасля яго было зафіксавана больш за 10 паўторных штуршкоў. Паводле апошніх даных, загінулі ў выніку стыхійнага бедства не менш як 230 чалавек.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?