Вы тут

У Слуцкім раёне пройдуць вучэнні па грамадзянскай абароне


27-29 верасня ў Слуцкім раёне адбудуцца комплексныя вучэнні па абароне насельніцтва і тэрыторыі ад НС і грамадзянскай абароне. Яны праводзяцца адзін раз у сем гадоў, паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС.


У рамках вучэнняў пройдзе семінар-нарада са старшынямі раённых камісій па НС пры ўдзеле намесніка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. І адразу ж пачнецца адпрацоўка ўзаемадзеяння аварыйных службаў у ходзе ліквідацыі наступстваў непагадзі і багатага выпадзення ападкаў у выглядзе снегу. У гэты ж дзень па легендзе адбудзецца разгерметызацыя рэсівера з аміякам на ААТ “Слуцкі мясакамбінат”. Сігнал аб небяспецы мясцовым жыхарам дасць сістэма абвесткі аб НС.

Даведачна: калі вы пачулі гук сірэны, неабходна неадкладна ўключыць тэлевізар, радыёпрыёмнік (іншыя СМІ) і праслухаць рэкамендацыі спецыялістаў, як сябе паводзіць.

На працягу вучэнняў аварыйныя службы адпрацуюць дзеянні па ліквідацыі наступстваў прыродных і тэхнагенных НС, іншыя няштатныя сітуацыі, якія могуць адбыцца на тэрыторыі раёна.

Асноўнай мэтай вучэнняў з'яўляецца адпрацоўка ўзаемадзеяння аварыйных службаў, што дазволіць у самыя кароткія тэрміны ліквідаваць НС і мінімізаваць іх наступствы.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?