Вы тут

Пенсіянера вынеслі з лесу на руках


А пошукі хлопчыка ў пушчы пакуль плёну не далі...


Па інфармацыі прэс-службы УУС Гродзенскага аблвыканкама, жыхар пасёлка Дзітва Лідскага раёна выправіўся ў лес у грыбы 18 верасня. У нейкі момант 68-гадовы мужчына зразумеў, што заблудзіўся. Ён патэлефанаваў сваякам і расказаў, дзе пакінуў машыну і ў які бок накіраваўся. У міліцыю паведамленне аб зніклым чалавеку паступіла каля 22 гадзін. Да таго часу тэлефон мужчыны разрадзіўся. На пошукі адправіліся супрацоўнікі роты патрульна-паставой службы Лідскага РАУС. Сітуацыю ўскладнялі дрэннае надвор'е і цемра, а таксама рызыка наткнуцца на багну. Міліцыянеры некалькі разоў прачасалі лес, кожны раз упіраючыся ў балота. А палове другой ночы пачулі крыкі чалавека. Мужчына моцна змерз і сам перасоўвацца не мог. Супрацоўнікі міліцыі вынеслі яго з лесу на руках.

А вось пошукі зніклага ў Белавежскай пушчы 10-гадовага жыхара вёскі Новы Двор Свіслацкага раёна працягваюцца. У іх удзельнічаюць некалькі сотняў чалавек з навакольных рэгіёнаў і сталіцы. Максім Мархалюк знік яшчэ ў суботу 16 верасня — ён адправіўся ў лес у грыбы і знік. Пазней у пушчы былі знойдзены яго веласіпед і пакет. У цяперашні час у пошукавых мерапрыемствах у Белавежскай пушчы прымаюць удзел супрацоўнікі міліцыі, МНС і валанцёры. Зона пошуку дзіцяці лакалізаваная да радыуса ў 40 кіламетраў.

Сяргей РАСОЛЬКА

 rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.