Вы тут

Захаваць, каб успомніць


У фае бібліятэкі чуем ціхі напеў гітары. Лірычная мелодыя далёкіх часоў надае дзелавому інтэр'еру хатнюю ўтульнасць.


За­гад­чы­ца ад­дзе­ла вы­ка­ры­стан­ня да­ку­мен­таў і ін­фар­ма­цыі дзяр­жаў­на­га ар­хі­ва кі­на­фо­та­фо­на­да­ку­мен­таў Тац­ця­на Рах­мань­ко зна­ё­міць з фо­та­аль­бо­ма­мі 50-х га­доў.

— Запрашаем, адчувайце сябе як дома, — вітаюць гасцей дзяўчаты ў сукенках даўно забытага фасону. Даўно забытыя рэчы вы бачыце і ў пакоі: на стале з самаробным бялюткім настольнікам размясціліся вялікі радыёпрыёмнік, лямпа з узорыстым абажурам, старамодны тэлефон... Побач альбомы з фотаздымкамі, якія, нібы акенцы ў далёкі час, даюць зазірнуць і ўбачыць Мінск 50-х гадоў мінулага стагоддзя.

Мы знаходзімся ў мінскай цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы, а тое, што са здзіўленнем бачым вакол сябе і чуем, — гэта выстаўка «Мінск. Пачатак 50-х. Яфім Ліўшыц». Аўтар жыў і працаваў у сталіцы паўстагоддзя таму. Было ў гэтага чалавека захапленне: фатаграфаваць родны горад, будынкі якога ў той час дзе-нідзе яшчэ захоўвалі сляды вайны, а вуліцы і плошчы ўжо ўпрыгожваліся новабудоўлямі.

У за­ле вы­стаў­кі.

Гэта фотакалекцыя — адна з шматлікіх, якія знаходзяцца ў Беларускім дзяржаўным архіве кінафотафонадакументаў. Паказаць яе мінчанам і гасцям сталіцы супрацоўнікі архіва і бібліятэкі вырашылі з дапамогай нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм», — менавіта там для інтэр'ера экспазіцыі ў сховішчах падабралі адпаведныя старыя рэчы, а для маладых супрацоўніц бібліятэкі на час адкрыцця выстаўкі перадалі сукенкі, пашытыя па тагачасных фасонах. Да таго ж у зале былі паказаны архіўныя кінастужкі беларускіх дакументалістаў.

Зрэшты, зрабіць падарожжа ў мінулае — сёння не праблема. Музеі, выставачныя залы, экспазіцыі на вуліцах даюць нам магчымасць з лёгкасцю крутнуць уяўны штурвал машыны часу. Але не ўсюды гэта дасягаецца дзякуючы супрацоўніцтву зацікаўленых майстроў з розных галін. Архівісты, бібліятэкары, кінематаграфісты ажыццявілі ўдалы праект, у якім яскрава спалучаюцца гістарычная канкрэтыка і рамантычная фантазія.

Яўген Пясецкі, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».