Вы тут

У Сусветны дзень без аўтамабіля ў Мінску пройдзе маштабнае свята


На працягу некалькіх гадоў такая акцыя праходзіць у Беларусі і многіх іншых краінах свету. Мэта мерапрыемства — акцэнтаваць увагу на пытаннях забруджвання атмасферы шкоднымі выкідамі ад транспарту. Пра гэта нагадвае сайт МУС.


Як адзначылі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, рашэнне праблемы залежыць ад шматлікіх фактараў. У прыватнасці, ад абнаўлення аўтапарка, павышэння якасці паліва, удасканалення гарадской інфраструктуры, у тым ліку для веласіпедыстаў, будаўніцтва шматузроўневых развязак, развіцця сістэмы грамадскага, асабліва электрыфікаванага, транспарту, іншых важных аспектаў.

Акцыяй “Дзень без аўтамабіля” ў сталіцы завершыцца правядзенне Еўрапейскага тыдня мабільнасці. 22 верасня ў Мінску адбудзецца маштабнае свята. На вуліцы Леніна будуць арганізаваны конкурсы і гульні для дзяцей, выступленні творчых калектываў і маляўнічыя шоу, прэзентацыя электрамабіляў. Фінальным акордам стане велапрабег, удзельнікі якога пройдуць па праспекце Незалежнасці і фінішуюць каля Нацыянальнай бібліятэкі.

Падтрымаць экалагічную акцыю можна, адмовіўшыся ў гэты дзень ад выкарыстання асабістых і службовых аўто. Дарэчы, у рамках мерапрыемства ў сталіцы з пасажыраў грамадскага транспарту не будуць браць плату за праезд пры прад'яўленні пасведчання кіроўцы і пасведчання аб рэгістрацыі машыны”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.