Вы тут

Лукашэнка падпісаў Указ №337 «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб»


Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ №337 «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб».


Дакументам пашыраецца пералік відаў эканамічнай дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца без рэгістрацыі ў якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, пры ўмове выплаты адзінага падатку, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.

У гэты пералік увайшлі такія віды дзейнасці, як рэалізацыя самастойна вырабленых грамадзянамі кулінарных вырабаў, прадастаўленне месцаў для кароткатэрміновага пражывання фізічных асоб, выкананне па заказах спажыўцоў работ па рамонце мэблі, гадзіннікаў і абутку, пашыве адзення, настройцы музычных інструментаў, распілоўцы дроў, пагрузцы грузаў, мураванні печаў і камінаў, а таксама выкананне аддзелачных работ і аказанне грамадзянам паслуг па распрацоўцы вэб-сайтаў, абслугоўванні камп'ютарнага і перыферыйнага абсталявання. У пералік таксама ўключаны паслугі па дызайне памяшканняў, інтэр'ера, мэблі, адзення і абутку, графічным дызайне, касметычныя і цырульніцкія паслугі.

Такім чынам, у пераліку легалізаваныя віды эканамічнай дзейнасці, якія сёння фактычна ажыццяўляюцца фізічнымі асобамі ў хатніх умовах (альбо могуць ажыццяўляцца ў такіх умовах без пагрозы прычынення шкоды як асобна ўзятым грамадзянам, так і грамадству ў цэлым).

Загаловак у газеце: Прадпрымальніцтва без рэгістрацыі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».