Вы тут

БДУ трапіў у ТОП-500 міжнароднага рэйтынгу ўніверсітэтаў


Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў адзінай беларускай ВНУ, якая трапіла ў ТОП-500 міжнароднага рэйтынгу ўніверсітэтаў па працаўладкаванні выпускнікоў, па версіі ўплывовага брытанскага рэйтынгавага агенцтва QS.


Рэйтынг QS GER (Graduate Employabіlіty Rankіngs) ацэньвае вядучыя сусветныя ўніверсітэты па наступных крытэрыях: пад увагу бяруцца рэпутацыя ўніверсітэта сярод работадаўцаў, супрацоўніцтва ВНУ з работадаўцамі, прафесійныя дасягненні выпускнікоў, арганізацыя ўзаемадзеяння работадаўцаў са студэнтамі і ўзровень занятасці выпускнікоў.

Па такім паказчыку, як «прафесійныя дасягненні выпускнікоў», БДУ займае 172-ю пазіцыю ў свеце, а па ўзроўні занятасці сваіх выпускнікоў — 115-е месца ў свеце!

— Мы ганарымся і сваімі выпускнікамі, і нашай рэпутацыяй сярод работадаўцаў. І нам вельмі прыемна, што комплексная работа Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па працаўладкаванні выпускнікоў, правядзенні для іх маштабных мерапрыемстваў па пошуку працы была высока ацэнена міжнароднымі экспертамі і самімі работадаўцамі, — падкрэслівае рэктар БДУ, акадэмік Сяргей АБЛАМЕЙКА. — Універсітэт праводзіць дзясяткі мерапрыемстваў для студэнтаў выпускных курсаў: Дні кар'еры — восенню і вясной, ушчыльную працуе з заказчыкамі кадраў, створана электронная база партфоліа выпускнікоў.

Па традыцыі пазіцыі ўверсе рэйтынга QS GER займаюць амерыканскія ВНУ: Стэнфардскі ўніверсітэт, Каліфарнійскі ўніверсітэт Лос-Анджэлеса, Гарвардскі ўніверсітэт. З універсітэтаў краін СНД, а таксама нашых найбліжэйшых суседзяў у рэйтынг трапілі 11 расійскіх універсітэтаў, адна ВНУ з Казахстана, па дзве — з Латвіі і Эстоніі і па тры — з Літвы і Польшчы.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Выхавалі, навучылі і... працаўладкавалі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».