Вы тут

Паскардзіліся нават на... кароў!


У мінулую суботу карэспандэнт «Звязды» пабываў на прамой ліні, якую праводзіла намеснік старшыні Гарадоцкага райвыканкама Марына Здольнікава.


Марына Здольнікава, намеснік старшыні Гарадоцкага райвыканкама па сацыяльных пытаннях.

Жыхар вёскі Кірэева выказаў нараканні наконт аўтакрамы. Невялікі населены пункт знаходзіцца прыкладна за 30 кіламетраў ад Гарадка, і гандлёвае абслугоўванне «з колаў» там наладзілі нядрэнна. Але тутэйшым хочацца, каб асартымент харчовай прадукцыі быў больш багаты. У прыватнасці, каб у ім прысутнічалі кілька кансерваваная, ліверная каўбаса і крывянка. Яшчэ пенсіянер агучыў дарожную праблему — вяскоўцы спадзяюцца, што гэтай зімой дарогу будуць лепей чысціць ад снегу...

Жыхарка Віцебска, дачніца, паскардзілася на перыядычнае адключэнне электраэнергіі ў вёсцы Пруднікі. А тарыф для дачнікаў у два разы вышэйшы.

Заяўніца з гарадскога пасёлка Езярышча расказвала пра тое, што яе зямельны ўчастак залівае. Вінаватыя ў гэтым, на думку жанчыны, дарожнікі. На яе погляд, яны не могуць правільна наладзіць функцыянаванне сістэмы сцёку вады.

Апошняй патэлефанавала жанчына, якая паскардзілася на кароў. Маўляў, каля шасці гадзін раніцы на сваім агародзе ўбачыла статак, які належыць мясцовай гаспадарцы. Капытныя затапталі агародніну і сена, тое-сёе з'елі. І раней, як падкрэсліла заяўніца, жывёлы прыносілі аналагічную шкоду...

Кожная праблема, упэўніла намеснік старшыні, будзе пільна вывучана, пастаўлена на кантроль, а грамадзяне атрымаюць адказы па пытаннях, якія іх хвалююць. Усяго сёлета ў райвыканкаме зарэгістравалі каля 270 зваротаў, у тым ліку 175 — пісьмовых. На асабістых прыёмах кіраўнікі мясцовай улады ўзялі на заметку больш за 90 «сігналаў» ад насельніцтва. У «топавым» спісе пытанні, якія датычацца ЖКГ, стану і абслугоўвання дарог, жыллёвага заканадаўства. Практыку правядзення сумесных прамых ліній з кіраўнікамі мясцовай улады «Звязда» будзе працягваць і надалей.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

рukshаnskі@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».