Вы тут

Сенатары правялі асабістыя прыёмы грамадзян


Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, дырэктар сярэдняй школы №16 г. Мазыра Аксана Кавалькова правяла асабісты прыём грамадзян.


У мінулую сераду адбылася сустрэча парламентарыя з жыхарамі Мазыра і Мазырскага раёна. Заяўнікаў хвалявалі пытанні працаўладкавання, пенсійнага забеспячэння і іншыя. А 11 верасня парламентарый правяла выязны асабісты прыём грамадзян Петрыкаўскага раёна, дзе былі ўзняты пытанні транспартных зносін аддаленых населеных пунктаў з раённым цэнтрам, медыцынскага абслугоўвання, працаўладкавання. Аксана Кавалькова дала тлумачэнні заяўнікам, а вырашэнне праблем, якія патрабуюць дадатковага вывучэння, узяла на кантроль.

Член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні, галоўны ўрач Глускай цэнтральнай раённай бальніцы
імя А.С. Сямёнава Ірына Пятрова правяла асабісты прыём грамадзян у Каткаўскім сельвыканкаме. Заяўнікамі былі ўзняты пытанні аказання банкаўскіх і паштовых паслуг, а таксама газазабеспячэння.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Не толькі выслухаць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».