Вы тут

Члены верхняй палаты парламента павіншавалі Нацбібліятэку з юбілеем


У мінулыя сераду і чацвер старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіл Мясніковіч, яго намеснік, віцэ-спікер верхняй палаты беларускага парламента Мар'яна Шчоткіна, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў прынялі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных 95-годдзю Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (НББ) і 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.


Ад імя Савета Рэспублікі члены Прэзідыума перадалі ўдзельнікам святочных мерапрыемстваў віншаванні і пажаданні. Міхаіл Мясніковіч уручыў ганаровыя граматы Нацыянальнага сходу заслужаным работнікам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.

У сваю чаргу, віншуючы супрацоўнікаў НББ з 95-годдзем, намеснік старшыні Савета Рэспублікі адзначыла, што бібліятэка з'яўляецца галоўным сховішчам культурнай спадчыны беларусаў. «Кніга мае важнае значэнне для беларускага народа. Яна захоўвае мудрасць пакаленняў, аб'ядноўвае нас як нацыю, з'яўляецца дасягненнем духоўнай культуры народа, — сказала Мар'яна Шчоткіна. — Сёння вялікая справа першадрукара Францыска Скарыны працягваецца на належным узроўні. На міжнародных кніжных выстаўках і конкурсах беларуская кніга прадстаўлена годна і атрымлівае высокія ўзнагароды».

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Сховішча культурнай спадчыны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».