Вы тут

Законапраекты прывядуць у адпаведнасць


Ужо праз два тыдні ў парламенце распачнецца чарговая сесія. Сярод законапраектаў, якія плануецца разгледзець, будуць і тыя, што закліканы палепшыць эканамічную сферу нашай краіны. Менавіта пра іх нам расказаў Уладзімір Панцюхоў, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі па эканоміцы, бюджэце і фінансах.


— Уладзімір Іванавіч, якія законапраекты, што адносяцца да кампетэнцыі Пастаяннай камісіі, плануецца разгледзець падчас восеньскай сесіі?

— На сённяшні дзень у Пастаяннай камісіі знаходзіцца шэсць прынятых у першым чытанні законапраектаў, якія мы рыхтуемся разгледзець. Сярод іх — новыя рэдакцыі законаў «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)» і «Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі», законапраекты аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у законы аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве, аб абароне правоў спажыўцоў і інш. Акрамя гэтага, у абавязковым парадку будзе разгледжаны бюджэтны пакет.

У мінулы панядзелак пад кіраўніцтвам старшыні Савета Рэспублікі Міхаіла Мясніковіча адбылося пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі, падчас якога абмяркоўваліся гэтыя і іншыя законапраекты, якія адносяцца да распараджэння Пастаяннай камісіі. Па кожным з іх выпрацаваны прапановы, накіраваныя на ўдасканаленне дзейнага заканадаўства ў той ці іншай сферы.

Члены Прэзідыума таксама звярнулі ўвагу на неабходнасць прывядзення разгледжаных законапраектаў у адпаведнасць з Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе і правам ЕАЭС. Усё гэта будзе ўлічана намі пры дапрацоўцы.

— Якія законапраекты выклікалі найбольшую цікавасць у членаў Прэзідыума?

— Асаблівая ўвага была ўдзелена новым рэдакцыям законаў «Аб дзяржаўных закупках тавараў (работ, паслуг)» і «Аб супрацьдзеянні манапалістычнай дзейнасці і развіцці канкурэнцыі». Актыўная дыскусія разгарнулася вакол крытэрыяў і абгрунтавання парогавых значэнняў для прыняцця рашэнняў аб аднясенні суб'ектаў гаспадарання да суб'ектаў, якія займаюць дамінуючае становішча на рынку, і магчымасці ўдзелу мясцовых Саветаў дэпутатаў у прыняцці гэтых рашэнняў.

— Што да дзяржаўных закупак, якія карэктывы ў законапраект аб іх плануецца ўнесці?

— Асноўная мэта распрацоўкі гэтага законапраекта — прывядзенне нормаў дзейнага закона аб дзяржзакупках у адпаведнасць з Дагаворам аб ЕАЭС. Члены Пастаяннай камісіі, вывучыўшы прыняты ў першым чытанні законапраект, унеслі прапанову замацаваць у ім нормы, накіраваныя на стварэнне роўных умоў доступу суб'ектаў гаспадарання да дзяржаўных закупак на рынках Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС, рэалізацыю механізма спецыяльных інвестыцыйных кантрактаў. Акрамя гэтага, прапанавалі замацаваць магчымасць свабоднага доступу ўдзельнікаў закупак да інфармацыі аб выніках праведзеных працэдур закупак і адказнасць удзельніка-пераможцы за дакладнасць звестак, пададзеных у дакументах, прадстаўленых для ўдзелу ў дзяржаўных закупках, а таксама за ўхіленне або адмову ад заключэння дагавора на дзяржаўную закупку.

— Якім чынам унясенне зменаў у Закон «Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве» паўплывае на рэалізацыю гэтай формы ўзаемадзеяння паміж бізнесам і дзяржаўнымі структурамі?

— Прыняты ў 2015 годзе закон «Аб дзяржаўна-прыватным партнёрстве» заклаў прававую аснову для пашырэння ўзаемадзеяння дзяржавы і бізнесу пры рэалізацыі розных праектаў. Праз пэўны час спатрэбілася яго дапрацаваць. Асноўныя змены закранулі парадак выбару прыватнага партнёра, падыходы да правядзення конкурсу і дзейнасці конкурснай камісіі па выбары прыватнага партнёра, паўнамоцтвы дзяржаўных органаў у сферы ДПП, склад удзельнікаў, якія могуць выступаць у якасці прыватнага партнёра, кантроль за выкананнем умоў пагаднення ДПП, а таксама гарантыі правоў прыватнага партнёра.

У той жа час мы выступілі з прапановай яшчэ больш удасканаліць дадзены інстытут і прадугледзець у законапраекце наяўнасць дзейснага механізма рэалізацыі праектаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства, замацаванне зоны адказнасці дзяржаўных органаў і службовых асоб, адказных за прыняцце рашэнняў у сферы дзяржаўна-прыватнага партнёрства, уключэнне пераважна нормаў прамога дзеяння. Усё гэта дазволіць, на нашу думку, стварыць узаемавыгадныя і празрыстыя ўмовы дзейнасці дзяржаўных і прыватных партнёраў, а таксама дадаткова прыцягнуць інвестыцыі ў эканоміку краіны і вызваліць сродкі дзяржаўнага бюджэту.

Карыстаючыся нагодай, Уладзімір Панцюхоў павіншаваў калектыў рэдакцыі газеты «Звязда» з юбілейнай датай — стагоддзем — і пажадаў ёй далейшага росквіту, стабільнасці і фінансавага дабрабыту, а творчай камандзе — шчасця, моцнага здароўя, добрага настрою, цікавай працы, прафесійных поспехаў і ўдзячных чытачоў.

Вераніка ПУСТАВІТ

pustavіt@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.