Вы тут

За выхадныя ратавальнікі 17 разоў выязджалі на пошукі грыбнікоў


За суботу яны атрымалі сем такіх паведамленняў. Адразу пяць з іх — з Віцебскай вобласці, два — з Мінскай, паведамілі ў Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях.


У 12.29 віцебскім ратавальнікам стала вядома аб 41-гадовай жанчыне, якая прапала ў лясным масіве каля вёскі Акцябрская. У 15.20 — аб зніклым у лесе каля вёскі Парэчча Докшыцкага раёна 56-гадовым мужчыне. У 19.20 стала вядома аб пенсіянеру 1931 года нараджэння, які заблукаў каля вёскі Захарава Шумілінскага раёна, а ў 19.34 — аб мужчыне, які згубіўся каля вёскі Маклакі. У 22.30 ратавальнікам паведамілі аб зніклым у лясным масіве каля вёскі Пушкары 41-гадовым мужчыне.

У гэты дзень у Мінскім раёне падобных выпадкаў было два. У 16.14 паступіла паведамленне пра зніклых у лесе каля вёскі Качановічы Нясвіжскага раёна дзвюх жанчын і 14-гадовага хлопчыка. А праз чатыры хвіліны — аб мужчыне 1937 года, які заблукаў у лесе каля вёскі Ласіцкаўшчына Дзяржынскага раёна.

На пошукі ратавальнікі выязджалі сумесна з супрацоўнікамі РАУС. Усе заблукалыя былі знойдзены, у медыцынскай дапамозе не мелі патрэбы.

У нядзелю паведамленняў пра людзей, якія заблукалі, было адразу 10. Шэсць з іх — з Мінскай вобласці, тры — з Віцебскай, адно — з Гродзенскай.

У 14.49 ратавальнікам Міншчыны паступіла паведамленне аб зніклых у лесе каля вёскі Гаравец Лагойскага раёна мужчыне і жанчыне, а ў 17.30 — пра заблукалую каля вёскі Ляда ў тым жа раёне пенсіянерку.

У Капыльскім раёне ратавальнікі двойчы за вечар нядзелі атрымлівалі паведамленні пра заблукалых. У 21.16 паступіў званок аб зніклай у лесе каля вёскі Пацейкі жанчыне, а ў 22.14 паведамілі, што заблукаў пенсіянер каля вёскі Свідзічы. У 00.21 быў званок аб зніклым у лесе каля вёскі Лужы Мядзельскага раёна мужчыне.

Усе грыбнікі былі знойдзены, у меддапамозе патрэбы яны не мелі.

У 22.12 у цэнтр аператыўнага ўпраўлення паступіла інфармацыя аб зніклых у лесе каля вёскі Кулікі Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці двух хлопчыках — 13 і 12 гадоў. Двое дзяцей пайшлі ў лес з дарослымі і заблукалі. На пошукі выехалі супрацоўнікі РАУС і работнікі МНС. Для пошукавых работ выкарыстоўваліся цеплавізары. На наступныя суткі ў 8.30 падлеткаў знайшлі. Медыцынская дапамога ім не спатрэбілася.

Увечары ў нядзелю ў 19.00 ратавальнікам Віцебшчыны паступіла паведамленне аб тым, што ў лясным масіве каля вёскі Казлова Гарадоцкага раёна згубіліся пяцёра грыбнікоў — тры мужчыны і дзве жанчыны, усе — жыхары Віцебска. Тыя не змаглі знайсці выхад з лесу самастойна. Сувязь з імі ратавальнікі падтрымлівалі па мабільным тэлефоне. А ў 19.54 работнікам МНС паведамілі пра зніклых у лесе каля вёскі Шапечына Віцебскага раёна мужчыну і жанчыну. Знойдзеныя грамадзяне ў медыцынскай дапамозе патрэбы не мелі.

Працягваюцца пошукі 12-гадовага хлопчыка, які заблукаў у лесе 17 верасня каля вёскі Новы Двор Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці, а таксама ў лясным масіве каля горада Браслава Віцебскай вобласці — мужчыны 1957 года нараджэння.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: У лес — як на работу?

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?