Вы тут

Канферэнцыя УЕФА па масавым футболе пройдзе ў Мінску у 2019 годзе


Канферэнцыя УЕФА па масавым футболе пройдзе ў красавіку 2019 года ў Мінску, паведамілі ў прэс-службе асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".


Саюз еўрапейскіх футбольных асацыяцый афіцыйна абвясціў аб тым, што беларуская заяўка на правядзенне мерапрыемства атрымала адабрэнне кіраўніцтвам арганізацыі. У канферэнцыі прымуць удзел тэхнічныя дырэктары і кіраўнікі дэпартаментаў па масавым футболе 55 кантынентальных асацыяцый.

Плануецца, што падчас сустрэч удзельнікі абмяркуюць сітуацыю ў дзіцяча-масавым і аматарскім футболе Еўропы, падзеляцца самымі прагрэсіўнымі і актуальнымі практыкамі. На працягу пяці дзён каля 180 чалавек вызначаць і скарэктуюць шляхі далейшага развіцця гэтага кірунку футбола.

Акрамя таго, беларускі бок падчас мерапрыемстваў атрымае магчымасць больш дэталёва акрэсліць праблемы масавага футбола ў краіне і атрымае рэкамендацыі, а таксама дапамогу УЕФА.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».