Вы тут

У Пекіне адкрываецца XVII Міжнародная авіяцыйная выстава


19 верасня ў Пекіне падчас XVII Міжнароднай авіяцыйнай выставы прадстаўнікі кітайскіх і замежных авіяцыйных колаў і грамадскасці ў розных фарматах будуць дэманстравацца важныя ўзоры авіяцыйнай тэхнікі, перадае "Жэньмінь жыбаа” анлайн". У тым ліку -- самастойна распрацаваныя Кітаем вялікія самалёты С919 і новыя рэгіянальныя пасажырскія самалёты ARJ21.


Авіяцыйная выстава ў Пекіне будзе праходзіць 19-22 верасня ў Кітайскім нацыянальным канферэнц-цэнтры. Кітайская кампанія COMAC паведаміла, што на дадзенай выставе яна засяродзіцца на дэманстрацыі самастойна распрацаванай Кітаем высакаякаснай авіяцыйнай прадукцыі, будуць прадстаўлены новы рэгіянальны пасажырскі самалёт ARJ21, вялікі самалёт C919, а таксама макет сумесна распрацоўванага Кітаем і Расіяй далёкамагістральнага  шырокафюзеляжнага пасажырскага самалёта. Авіарухальная карпарацыя Кітая (AECC) паведаміла, што зробіць ўпор на дэманстрацыі класічных вынікаў канверсіі ваеннай прадукцыі ў грамадзянскую, а таксама ўдзелу грамадзянскіх галін у ваенных. У тым ліку будуць паказаны сумесна распрацаваны АЕСС з французскай кампаніяй Safran новы газатурбінны рухавік "Вочжоў-16", упершыню ўдзельнічае ў кітайскіх і замежных авіавыставах газавая турбіна QD70, малая газавая турбіна магутнасцю 100 кВт, бясшоўныя тонкасценныя трубы з алюмініевага сплаву і графенавые матэрыялы. 

Заснаваная ў 1984 годзе пекінская авіавыстава з'яўляецца самай даўняй ў Кітаі комплексным і гандлёвым прафесійным авіяцыйным кірмашом. Плошча цяперашняй выставы дасягае 20 тыс. квадратных метраў, свой удзел у ёй пацвердзілі каля 300 кампаній з 14 краін і рэгіёнаў. Дэлегацыі на выставу накіравалі 8 краін, уключаючы Расію, Італію, Украіну, Чэхію, Аўстралію, Нідэрланды і Канаду.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.