Вы тут

Адбыўся прыём да 20-годдзя каманды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


У Палацы Незалежнасці адбыўся прыём, прысвечаны 20-годдзю каманды Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Сабраліся людзі, якія зрабілі значны ўнёсак у яе развіццё.


Гульцы прыйшлі са сваімі блізкімі людзьмі, для іх была арганізавана экскурсія па Палацы. Трэба сказаць, што, відаць, найбольш цікавай яе часткай стала імправізаваная выстаўка да юбілею каманды. На ёй прадстаўлены самыя розныя здымкі, якія належаць і да 1990-х, і да 2000-х, і да цяперашняга часу. Удзельнікі прыёму пабывалі ў розных залах славутага на ўсю краіну і нават на ўвесь свет будынка — ад залы ўрачыстых цырымоній да зялёнай, чырвонай, каміннай залы. Пасля экскурсіі ўсіх чакала цырымонія фатаграфавання з лідарам каманды — Аляксандрам Лукашэнкам.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Не радавая падзея

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».