Вы тут

Аляксандр Лукашэнка прыняў з дакладам міністра па падатках і зборах


Учора кіраўнік дзяржавы правёў рабочую сустрэчу з міністрам па падатках і зборах Сяргеем Налівайкам. Яе тэма — два праекты ўказаў Прэзідэнта: «Аб рэгуляванні дзейнасці фізічных асоб» і «Аб падатковым кансультаванні».


Праект першага дакумента пашырае пералік відаў эканамічнай дзейнасці, якімі грамадзяне маюць права займацца без рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка. Умова — уплата адзінага падатку. У пералік уваходзяць такія віды дзейнасці, як продаж самастойна прыгатаваных кулінарных вырабаў, прадастаўленне месцаў для кароткатэрміновага пражывання фізічных асоб, выкананне па заказах спажыўцоў работ па рамонце мэблі, гадзіннікаў, абутку, пашыве адзення, распілоўцы дроў, пагрузцы грузаў і іншае. Пры гэтым пералік будзе пашырацца.

Другі дакумент — «Аб падатковым кансультаванні» — выклікаў пытанні ў кіраўніка краіны:

— Хацелася б, каб вы асаблівую ўвагу звярнулі на экспертызу карупцыйнасці гэтага закона. Што мяне насцярожвае: у нас ёсць падатковая інспекцыя, якая так ці інакш нешта падказвае, кансультуе, калі некаму незразумела... Каб мы не легалізавалі платную дзейнасць вашых падначаленых: яны будуць браць грошы, а пасля забудуць, што яны — людзі дзяржаўныя. Трэба на дзяржаву працаваць, а яны пойдуць за грошы кансультаваць, а яшчэ і прасоўваць некага. І мы гэтым самым легалізуем жульніцкую дзейнасць.

У тэму:

Сяргей Налівайка, міністр па падатках і зборах, расказаў пасля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы, што абодва праекты дакументаў падтрыманы. Што да праекта ўказа, прысвечанага падатковаму кансультаванню, то міністр заявіў:

— Прадугледжана, што на першапачатковым этапе метадалагічнае суправаджэнне падатковых кансультантаў будзе сапраўды здзяйсняць Міністэрства па падатках і зборах. У перспектыве гэта функцыя пяройдзе да палаты падатковых кансультантаў. Стаць падатковым кансультантам зможа не абавязкова эканаміст. Гэта можа быць і юрыст, і дзеючы бухгалтар, адвакат, таму мы не кажам пра тое, што будзе ўведзена новая спецыяльнасць у ВНУ.

Надзея ЮШКЕВІЧ

yushkevich@zviazda.by

Загаловак у газеце: Паслабленні для бізнесу і падатковыя кансультанты

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.