Вы тут

ЕБРР выдзеліць 50 мільёнаў еўра на фінансаванне малога бізнесу


Белінвестбанк удзельнічае ў праектах па развіцці знешняга гандлю, падтрымцы жаночага прадпрымальніцтва і фінансаванні энергаэфектыўных праектаў

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) падпісаў пагадненне аб выдзяленні Белінвестбанку субардынаванага крэдыту ў памеры 50 мільёнаў еўра тэрмінам на 6 гадоў. Гэтыя сродкі банк плануе накіраваць на фінансаванне мікра-, малога і сярэдняга бізнесу.


Дэлегацыя ЕБРР на чале з яго прэзідэнтам сэрам Сумай Чакрабарці ў рамках свайго трохдзённага візіту ў Беларусь правяла дзелавыя сустрэчы з кіраўніцтвам Белінвестбанка. Адным з ключавых пытанняў сустрэч было абмеркаванне кірункаў карпарацыйнага развіцця банка і далейшага ўзаемадзеяння ў частцы рэалізацыі сумесных праектаў. Асаблівая ўвага была ўдзелена павышэнню фінансавай надзейнасці банка за кошт выдзялення субардынаванага крэдыту.

«За час працы Белінвестбанку і ЕБРР удалося пабудаваць даверныя партнёрскія адносіны, якімі мы вельмі даражым. Сумеснымі намаганнямі мы за кароткія тэрміны змаглі дасягнуць значных вынікаў у трансфармацыі банка. Субардынаваны крэдыт — гэта паказчык даверу ўсім тым людзям, якія зараз працуюць над паляпшэннем банка», — адзначыў Андрэй Брыштэль, старшыня праўлення Белінвестбанка.

На сённяшні дзень банк удзельнічае ў чатырох праектах ЕБРР: падтрымка крэдытавання мікра-, малых і сярэдніх прадпрыемстваў, садзейнічанне развіццю знешняга гандлю, падтрымка жаночага прадпрымальніцтва і фінансаванне энергаэфектыўных праектаў у нашай краіне. Агульны аб'ём сродкаў, атрыманых банкам ад ЕБРР, — каля 60 мільёнаў еўра.

Прэзідэнт ЕБРР Сума Чакрабарці заявіў: «Прайшло два гады з таго часу, як мы прыступілі да місіі па пераўтварэнні Белінвестбанка. Сёння мы дасягнулі вельмі важнага прамежкавага выніку, што дазваляе нам быць задаволенымі тым, як мы рухаемся па намечаным шляху. Выдзеленыя вашаму банку дадатковыя рэсурсы будуць не толькі накіраваны на капіталізацыю банка, але таксама будуць садзейнічаць павелічэнню долі прыватнага капіталу ў банкаўскім сектары краіны».

Як стала вядома, улады Беларусі і ЕБРР вядуць перадпрыватызацыйную падрыхтоўку па продажы Белінвестбанка. Вылучэнне субардынаванага крэдыту, які можа быць канвертаваны ў акцыі, з'яўляецца адным з пунктаў гэтай праграмы.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Фінансаванне малога бізнесу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.