Вы тут

Сіноптыкі абяцаюць 17 і 18 верасня моцныя ліўні, ды і цёпла ўначы


Так, сапраўды зараз багата ў кошыку пасля палявання па лесе. А далей будзе яшчэ больш. А ўсё таму, што дажджлівае надвор'е працягваецца і на гэтыя выхадныя, паведамляе начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Дзмітрый Рабаў.


У пятніцу ў нас захаваецца няўстойлівае надвор'е, калі на тэрыторыі Беларусі будуць гаспадарыць атмасферныя франты і халодная паветраная маса. На большай частцы пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Максімальная тэмпература паветра складзе плюс 13—19 градусаў. У першы дзень выхадных — у суботу надвор'е крыху палепшыцца. Стане сонечна, а ўвогуле будзе гаспадарыць зона павышанага атмасфернага ціску. Толькі ўдзень на паўднёва-заходняй частцы краіны адаб'ецца ўплыў франтальнага падзелу, які перамяшчаецца з паўднёвага захаду Еўропы. Уначы будзе без ападкаў, а ўдзень пераважна па паўднёва-заходняй частцы Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах чакаецца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 6 да плюс 11 градусаў, удзень — 15—22 цяпла.

У нядзелю і панядзелак надвор'е ізноў сапсуецца. А прынясуць дажджы атмасферныя франты, якія перамяшчаюцца з паўднёвага захаду Еўропы. У нядзелю на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымы навальніцы, днём у асобных раёнах Брэсцкай і Мінскай абласцей чакаюцца моцныя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 9 да плюс 15 градусаў, удзень ізноў 15—22 цяпла. Па паўднёвым усходзе прагназуецца крышку цяплей: удзень будзе ад плюс 23 да плюс 28 градусаў.

Дрэннае надвор'е будзе і ў панядзелак. Тады на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, уначы ў асобных раёнах моцныя дажджы. Па паўночна-заходняй частцы Беларусі прагназуецца ўзмацненне ветру парывамі да 15—20 м/с. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 10 да плюс 17 градусаў, а ўдзень 15—21 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Грыбоў будзе хоць заваліся

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».