Вы тут

У пошуку новых партнёраў


Бізнес-форум краін Арганізацыі Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва пройдзе ў наступным годзе ў Мінску.

Аб гэтым заявіў старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл МЯСНІКОВІЧ на сустрэчы з генеральным сакратаром Парламенцкай Асамблеі Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва (ПАЧЭС) Асафам Гаджыевым і намеснікам старшыні ПАЧЭС, старшынёй камісіі Народнага сходу Рэспублікі Балгарыя па эканамічнай палітыцы і турызме Петрам Кыневым.


— Можа быць, мае сэнс гэты бізнес-форум прымеркаваць да Беларускага прамысловага форуму, які плануецца правесці ў маі наступнага года. Але не выключана, што гэта будзе і самастойнае мерапрыемства, — адзначыў старшыня верхняй палаты беларускага парламента.

На думку Асафа Гаджыева, Беларусь, якая цяпер мае статус назіральніка ў арганізацыі, з'яўляецца адным з ключавых ігракоў аб'яднання. «Таму мы надаём важнае значэнне нашаму супрацоўніцтву, — адзначыў Асаф Гаджыеў. — Дарэчы, бізнес-форум будзе прымеркаваны да 25-годдзя стварэння арганізацыі. Прыблізна ў маі адбудзецца гэта мерапрыемства, пасля якога будзе праведзена канферэнцыя па Шаўковым шляху».

Што ж можа даць нашай краіне правядзенне бізнес-форуму? На яго думку, Беларусь гатова падзяліцца сваімі напрацоўкамі ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы, акрамя таго, у краіне паспяхова развіваюцца турыстычныя напрамкі. «Гэтыя тры кампаненты робяць Беларусь вельмі прывабнай як для чарнаморскіх краін, так і для іншых, — дадаў генеральны сакратар. — Мэта бізнес-форуму — прадэманстраваць тое, што ёсць у Беларусі, а таксама ў нашым рэгіёне. Удзельнікамі форуму стануць бізнесмены з усіх краін — удзельніц арганізацыі, а таксама мы запросім краіны, якія носяць статус назіральнікаў».

Петр Кынеў паведаміў, што з 8 па 10 лістапада ў Беларусі пройдзе пасяджэнне міжурадкамісіі Беларусі і Балгарыі. «Я спадзяюся, што гэта будзе чарговы крок у развіцці нашых двухбаковых адносін», — сказаў Петр Кынеў.

Нагадаем, што Арганізацыя Чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва была створана 25 чэрвеня 1992 года. У яе ўваходзяць 12 краін: Азербайджан, Албанія, Арменія, Балгарыя, Грузія, Грэцыя, Малдова, Расія, Румынія, Сербія, Турцыя і Украіна. Акрамя Беларусі, назіральнікамі ў арганізацыі з'яўляюцца Аўстрыя, Германія, Егіпет, ЗША, Ізраіль, Італія, Польшча і іншыя.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».