Вы тут

Пажары як злы лёс сям'і


У Драгічынскім раёне на пажары ў бацькоўскім доме загінуў адзін брат, а праз некалькі месяцаў на тым жа месцы агонь адняў жыццё ў другога.


Вось так бывае. Памерла бабулька, маці пецярых дзяцей, гаспадыня дома з вёскі Падлессе, і няшчасці пасыпаліся на яе дом.

— Сёлета ў маі ў доме адбыўся пажар, — расказаў старшыня Антопальскага сельскага Савета Міхаіл ШЧЭРБАЧ. — Потым знайшлі цела аднаго з сыноў былой гаспадыні, які пражываў у сваім доме ў гэтай жа вёсцы. Мужчына прыйшоў у бацькоўскі дом, знаходзіўся там пэўны час, потым закурыў, заснуў. Адным словам, агонь знішчыў унутранае начынне хаты, яна ўжо стала непрыгоднай для пражывання. І чалавек загінуў.

Але ж бульба была пасаджана. І ўбіраць ураджай прыехаў з Кобрына другі сын гаспадыні, брат таго, хто загінуў вясной. Што яны рабілі з суседам у прыбудове, невядома. Але спецыялісты дапускаюць, што выпівалі і курылі. Пасля таго, як пажарныя ўтаймавалі агонь у гаспадарчым будынку, знайшлі целы 63-гадовага жыхара Кобрына і яго маладзейшага аднавяскоўца.

Святлана ЯСКЕВІЧ

yackevіch@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?