Вы тут

Вепр на выдме


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgоmеl.bу або 3bеlаrus.bу і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

выдма — пясчаны пагорак (па-руску скажам — дюна);

вепр — самец дзікай свінні (той самы дзік);

вонкавы (адно са значэнняў) — знешні, знадворны (можна сказаць: вонкавы выгляд, вонкавая паверхня);

хаўру́сны (размоўнае) — агульны, супольны (раней былі хаўрусныя малатарні);

хлуд — дробны хвораст, вецце («Нават і на сухім аеры ды хлудзе, нават і ў ботах, адзетаму ды пад плашчом — даволі такі холадна», — чытаем у Янкі Брыля);

хці́вец — надзвычай скупы чалавек (па-руску скажам — жадина);

прыкусіць язык — раптоўна замаўчаць, перастаць гаварыць, устрымацца ад размовы (беларусы яшчэ скажуць: павесіць замок на рот, наступіць сабе на язык; рускія: проглотить язык);

чортава процьма — вельмі многа нечага ці некага, у вялікай колькасці (беларускія сінонімы: мора разліўное, па самыя вушы, як гразі, чортава гібель, да ліха, да халеры, з горла лезе, па самую завязку, хоць заліся, як завязаць, як сабак нярэзаных; рускі адпаведнік: тьма тьмущая).

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

іost@zvіazda.by

Каментары

Чаму вядучая кажа: "расiяне скажуць"?! Па-мойму правiльна трэба казаць "па-руску" гэта будзе гучаць так: и далей па тэскту. Мова руская, а не расiйская

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.