Вы тут

Рэгіянальная групоўка войскаў пачала выконваць задачы «Захаду-2017»


Учора беларускія і расійскія вайскоўцы сваімі дзеяннямі распачалі сумеснае стратэгічнае вучэнне «Захад-2017». Карэспандэнты «Звязды» пабывалі на пункце кіравання рэгіянальнай групоўкі войскаў, дзе афіцыйна быў дадзены старт манеўрам.


 

Ужо ў 10 гадзін учарашняй раніцы ваеннаслужачыя, якія знаходзяцца ў зыходных раёнах вучэння, пачалі ажыццяўляць вучэбна-баявыя задачы згодна з тымі рашэннямі, якія былі адпрацаваны заранёў.

Як адзначыў кіраўнік вучэння ад беларускага боку, начальнік Генеральнага штаба Узброеных Сіл — першы намеснік міністра абароны Беларусі генерал-маёр Алег БЕЛАКОНЕЎ, пункты кіравання разгорнуты, сістэма кіравання створана і функцыянуе ў поўным аб’ёме.

Найбольш актыўныя дзеянні ў першы дзень вучэння разгарнуліся на ўчастку мясцовасці Дрэтунь, на палігонах Лепельскі і Лосвіда, што на Віцебшчыне. Там войскі на практыцы рэалізоўваюць задачы па пошуку, блакіраванні і знішчэнні незаконных узброеных фарміраваняў у глыбіні нашай краіны.

Вераніка КАНЮТА

kаnуutа@zvіаzdа.bу

Фота Надзеі БУЖАН

Загаловак у газеце: Адказны старт

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.