21 Чэрвень, чацвер

Вы тут

У сталіцы выбіраюць найлепшую мэблю


Міжнародная спецыялізаваная выстаўка-кірмаш «Мэбля-2017» пачала сваю работу ў Мінску. У Футбольным манежы наведвальнікі змогуць убачыць мэблю ад найбуйнейшых прадпрыемстваў краіны, якую размясцілі на плошчы больш за 3,2 тысячы квадратных метраў. Экспазіцыя будзе працягваць сваю працу да 16 верасня.


На мерапрыемстве прысутнічаюць новыя мадэлі корпуснай і мяккай мэблі, абноўленыя лінейкі дэкораў драўняных пліт, якія выкарыстоўваюцца для вытворчасці. Наведвальнікі могуць выбраць мэблю для гасцінай, спальні, кухні, дзіцячай, ваннага пакоя, саду. Праграма выставачнага мерапрыемства прадугледжвае як прэзентацыі прадпрыемстваў, так і распродажы.

Акрамя таго, на выстаўцы падвядуць вынікі першага рэспубліканскага конкурсу праектаў прамысловага дызайну ў мэблевай галіне. На ім будуць разглядаць 25 дызайнерскіх праектаў. Убачыць узнагароджванне пераможцаў і лаўрэатаў магчыма сёння ў 13 гадзін на галоўнай сцэне. Таксама традыцыйна будуць абвешчаныя пераможцы конкурсу «Найлепшае мэблевае прадпрыемства года» і «Найлепшая мэбля Беларусі — 2017». Дзелавая праграма выстаўкі таксама прадугледжвае тэматычныя семінары, канферэнцыі і міжнародныя бізнес-сустрэчы.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Падарожжа на расійскі Далёкі Усход

Падарожжа на расійскі Далёкі Усход

Аўтар матэрыялу раней працаваў у «Звяздзе». Але і цяпер не забывае родную газету.