Вы тут

Неўралагічнае аддзяленне Пружанскай бальніцы атрымала новы корпус


І гэта, несумненна, стала падзеяй для раёна. Таму што раней названае аддзяленне бальніцы знаходзілася ў даваенным будынку, да таго ж за 400 метраў ад асноўнага корпуса бальніцы.


Новы трохпавярховы корпус сумешчаны з паліклінікай, аснашчаны ліфтам і ўсім неабходным для абслугоўвання людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Акрамя неўралогіі, тут размясціліся аддзяленне пералівання крыві, рэнтгеналагічная служба, а таксама кабінеты ўльтрагукавой дыягностыкі, лячэбнай фізкультуры, фізіятэрапеўтычны. На другім паверсе частка памяшкання адведзеная пад палаты тэрапеўтычнага профілю.

Паводле інфармацыі галоўнага ўрача цэнтральнай раённай бальніцы Віктара ДАРАНЕВІЧА, аддзяленне разлічана на 60 ложкаў. Гэта двух-, трох- і чатырохмесныя палаты блочнай сістэмы з асобнымі душавымі і санвузламі. Ёсць таксама чатыры палаты павышанай камфортнасці для аказання платных паслуг.

Будаўніцтва абышлося абласному бюджэту ў 3,7 мільёна рублёў, з іх 500 тысяч пайшло на абсталяванне. На некаторыя віды медыцынскага аснашчэння ахвяравалі сродкі мясцовыя прадпрымальнікі.

Павіншаваць пружанцаў са знамянальнай падзеяй прыехаў старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль ЛІС.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Для лячэння і прафілактыкі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».