Вы тут

Больш за 300 праектаў стварылі беларускія школьнікі ў ІT-лагеры


ІT-лагер — сумесны праект Міністэрства адукацыі і кампаніі МТС, які быў рэалізаваны ў жніўні. Яго партнёрам выступае Адукацыйны цэнтр Парка высокіх тэхналогій.


У рамках праекта ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «На ростанях» былі арганізаваныя курсы «Праграмаванне гульняў на мове Sсrаtсh». На занятках дзеці вучыліся ствараць уласныя анімаваныя і інтэрактыўныя гісторыі, прэзентацыі, мадэлі і гульні. Усяго для дзяцей ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў было праведзена 16 урокаў. Школьнікі займаліся ў групах бясплатна, а напрыканцы навучання прадставілі журы ўласныя
ІT-праекты — мультфільмы і інтэрактыўныя гульні на мове Sсrаtсh.

З дзятвой працавалі супрацоўнікі Адукацыйнага цэнтра ПВТ, у якіх ёсць адпаведны досвед. У выніку ў летнім ІT-лагеры дзеці пазнаёміліся з асновамі праграмавання, навучыліся працаваць у камандзе і аналітычна разважаць, паўтарылі школьную праграму па інфарматыцы, матэматыцы, фізіцы і нават літаратуры.

— Міністэрства адукацыі ўдзяляе асаблівую ўвагу лічбавай трансфармацыі галіны. Адна з найважнейшых задач, якую мы ставім сёння перад сабой, — навучыць дзяцей адаптавацца да дынамічнага развіцця тэхналогій, — пракаментаваў падзею дырэктар Галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Павел ЛІС. — Праграма навучання ў лагеры была складзена такім чынам, каб вучні маглі раскрыць свой патэнцыял, ператварыць ідэі ў канкрэтныя праекты. А дапамаглі ім у гэтым вопытныя ІT-спецыялісты.

— Мэта сумеснага праекта МТС і Міністэрства адукацыі — навучыць дзяцей выкарыстоўваць сучасныя тэхналогіі кваліфікавана і з карысцю, бо за гэтым будучыня. У ІT-лагеры школьнікі не толькі атрымалі ўяўленне аб праграмаванні, але і навучыліся рашаць нестандартныя лагічныя задачы, атрымалі стымул развівацца далей. ІT-лагер — гэта пілотны праект, які мы плануем працягваць, — дадала кіраўнік праекта Надзея БАС.

Дарэчы, сёлета адзначаецца 10-годдзе стварэння Sсrаtсh. Да юбілею быў прымеркаваны шэраг міжнародных канферэнцый, якія прайшлі ў Францыі, Коста-Рыцы, Чылі, Бразіліі, Кітаі і Венгрыі.

Прафесар Мітчэл Рэзнік, кіраўнік даследчай групы Lіfеlоng Kіndеrgаrtеn Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, на міжнароднай канферэнцыі Sсrаtсh Соnfеrеnсе 2017 у Будапешце высока ацаніў працу беларускіх настаўнікаў.

«...Я з захапленнем даведаўся пра тое, як вы выкарыстоўваеце Sсrаtсh у Беларусі. Дзякуй вам за дапамогу ў навучанні школьнікаў крэатыўным магчымасцям праграмавання ў асяроддзі Sсrаtсh», — выказаў Мітчэл Рэзнік словы падзякі беларускім педагогам.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkаlаеvа@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Ад «азоў» — да ўласнага мультфільма

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гродзеншчыне ўшанавалі хлеб, лён, бульбу, памідор і дуб

На Гродзеншчыне ўшанавалі хлеб, лён, бульбу, памідор і дуб

Самабытныя, смачныя і пазнавальна-творчыя святы адбыліся сёлета ў розных раёнах Гродзеншчыны.

Эканоміка

Навошта нам долары?

Навошта нам долары?

Намеснік старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Сяргей Калечыц расказаў аб дэдаларызацыі эканомікі Беларусі Сыходзіць ад прывязкі

Грамадства

Перадабортнае кансультаванне — гэта перш за ўсё клопат пра жанчыну

Перадабортнае кансультаванне — гэта перш за ўсё клопат пра жанчыну

У ліпені ў Мінску ў трох паліклініках — 10-й, 23-й і 37-й — былі адкрыты кабінеты «За жыццё», дзе праводзяць перадабортнае кансультаванне.

Грамадства

Наколькі складана ў нашай краіне стаць кандыдатам і доктарам навук?

Наколькі складана ў нашай краіне стаць кандыдатам і доктарам навук?

Ці лічыце вы мэтазгодным устанаўленне адзіных патрабаванняў да саіскальнікаў вучоных ступеняў па колькасці апублікаваных навуковых работ незалежна ад галіны навукі?