Вы тут

Беларусь аператыўна інфармуе грамадскасць аб вучэнні "Захад-2017"


Беларусь аператыўна і адкрыта інфармуе грамадскасць аб змесце і параметрах вучэння "Захад-2017". Аб гэтым сёння журналістам заявіў начальнік дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Беларусі - памочнік міністра абароны па пытаннях міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Алег Воінаў.


Прадстаўнікі Мінабароны рэгулярна сустракаюцца з прадстаўнікамі СМІ і падрабязна інфармуюць прэсу аб розных аспектах вучэння. Брыфінг, прысвечаны "Захад-2017", прайшоў нядаўна на пасяджэнні Камітэта намеснікаў пастаянных прадстаўнікоў дзяржаў - членаў НАТА ў штаб-кватэры альянсу ў Бруселі. Гэтыя і іншыя мерапрыемствы, як падкрэсліў Алег Воінаў, служаць "праяўленнем транспарэнтнасці і адкрытасці".

Беларусь запрасіла для назірання за вучэннем прадстаўнікоў міжнародных арганізацый: ААН, АБСЕ, Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора, СНД, АДКБ, Міжнароднага камітэта чырвонага крыжа, а таксама ваенна-дыпламатычнага корпуса замежных дзяржаў, акрэдытаваных пры пасольствах сваіх краін у Беларусі - усяго больш як 80 чалавек, нагадаў Алег Воінаў.

Як паведамлялася, вучэнне "Захад-2017" будзе шырока асвятляцца ў СМІ. Журналісты ў перыяд яго актыўнай фазы - 17-19 верасня - змогуць выехаць на палігоны, дзе будуць праводзіцца розыгрышы ваенных дзеянняў: Ружанскі, Асіповіцкі і Даманава. Акрамя таго, з 14 верасня запланаваны штодзённы брыфінг для акрэдытаваных журналістаў афіцыйнага прадстаўніка Міністэрства абароны аб задачах, якія вырашаюцца ў ходзе вучэння, - па выніках кожнага дня.

Паводле даных МЗС, паступіла беспрэцэндэнтная колькасць зваротаў ад замежных СМІ з просьбай аб акрэдытацыі на вучэнне - каля 270. Заяўкі атрыманы ад інфармагенцтваў, выданняў і тэлеканалаў з усіх суседніх краін, а таксама Вялікабрытаніі, Германіі, Даніі, Канады, Нідэрландаў, Нарвегіі, ЗША, Турцыі, Фінляндыі, Францыі, Швецыі. Вучэнні будуць асвятляць і журналісты з Катара, Рэспублікі Карэя, Японіі. Чакаецца, што на вучэнні прыедуць і ваенныя наглядальнікі з Латвіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Эстоніі, Швецыі і Нарвегіі.

"Захад-2017" пройдзе 14-20 верасня на тэрыторыі Беларусі і трох палігонах Расіі (Лужскі, Стругі Чырвоныя і Праўдзінскі).

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.