Вы тут

Пад лупай эксперымента


Ну што, спрэчкі нарэшце скончыліся? Разам з летам. А то, памятаеце, яшчэ зусім нядаўна на ўсіх кухнях і ў курылках толькі і гучала: вой, холадна, вой, горача, дажджоў няма, дажджы пайшлі... («У інтэрнэце ныюць: «самотна летам дома сядзець», «лета праходзіць дарэмна» і г. д. Людзі, вы на працу ўладкуйцеся — і лета нават не заўважыце!») І тое праўда, калі ў цябе шмат работы, нюансы надвор'я — паняцце другаснае. («—Як вы правялі лета? — Позіркам...») Вось узяць хоць бы тых жа даследчыкаў, найперш, — у галіне чалавечых стасункаў. Ім што халадэча, што спёка — аніякай розніцы, шчыруюць на ніве кахання і сексу, як заведзеныя. («Назіраў тры дні за мурашнікам. Ні планёрак, ні нарад. І галоўнае — усе працуюць» .) Часам ужо так і хочацца сказаць словамі чэмпіёнаў Вышэйшай лігі, каманды КВЗ з БДУ пра сабачку, які дае малако: «Хопіць ужо, Сярожа!» А ён усё носіць і носіць...» І не спыніць жа навукоўцаў! Як тую жанчыну падчас спрэчкі! («Выдаляеш усе акаўнты, выкідваеш тэлефон, з'язджаеш жыць у вёску. Зімой уначы паштальён прыносіць табе пісьмо: «Я яшчэ не ўсё сказала!»).


Так, сёлетні год фактычна паставіў над усімі намі эксперымент па надвор'і. («Лета — гэта цудоўная магчымасць загараць, калі ідзеш на працу».) Дык вось, пакуль мы з вамі навіны «нябеснай канцылярыі» абмяркоўвалі, даследчыкі за нашымі спінамі такога «накруцілі»... («Ёсць цудоўнае выказванне: душы прыгожыя парывы... Дык вось «душы» — гэта дзеяслоў».) Паверце, нічога не маю супраць саміх навукоўцаў, нават крышачку зайздрошчу іх цяжкай, але такой цікавай працы! Гэта наймілейшыя людзі, улюбёныя ў сваю справу. («Шчаслівы чалавек — той, хто, вітаючыся, гаворыць «добрай раніцы» абсалютна шчыра, нават калі гэта раніца панядзелка».) Вось толькі вынікі іх высілкаў часам здзіўляюць.(«Чым цішэй вір, тым больш прафесіянальныя ў ім чэрці».)

Напрыклад, апошнім часам многія вучоныя часта задумваюцца пра тое, ці можна займацца сексам у космасе. («— Я ўчора нападпітку была, ты не памятаеш, паміж намі нічога не было? — Не! Нічога не было! — Што ж табе так не шанцуе...») Па меркаванні навуковых супрацоўнікаў з Універсітэта Андэрсана (ЗША), заняцце каханнем у космасе прынясе партнёрам толькі непрыемныя адчуванні і галоўная прычына таму (увага, нечакана!) — бязважкасць і другі закон Н'ютана. Бог з ім (даруйце за каламбур), з апошнім, мяне галоўнае цікавіць — а дзе доказная база? Ніякіх спасылак на канкрэтных добраахвотнікаў, адна сухая тэорыя. Ці ад нас штосьці хаваюць? («Лепшыя моманты ў жыцці чалавека адбываюцца па-за межамі сацыяльных сетак».)

Але вернемся на Зямлю, тут у нястомных даследчыкаў куды большае і разнастайнае поле для дзейнасці. Няхай сабе эксперыменты і традыцыйныя, галоўнае — абвясціць каторы раз пра іх вынікі. («Чарговы допінгавы скандал адбыўся на алімпіядзе па рускай мове».) Вучоныя з Каліфарнійскага ўніверсітэта апыталі жанчын ад 18 да 35 гадоў з нагоды ўпадабанага імі памеру мужчынскай годнасці. Не будзем пра даўжыню, калі коратка (зноў даруйце за каламбур), то для працяглых стасункаў можна і менш. Калі для адной ночы і экстрыму — больш. («Сёння свята ў дзяўчат, а заўтра будзе сорамна».)

Асацыяцыя амерыканскіх псіхолагаў пайшла далей і правяла ананімнае апытанне сярод жанчын розных сацыяльных груп і ў вялікім дыяпазоне ўзростаў (ад 28 да 55 гадоў) на тэму «Колькі сексу вам неабходна ў жыцці, каб адчуваць сябе сексуальна паўнавартаснай?») Вынікі ўразілі даследчыкаў настолькі, што аналагічныя эксперыменты правялі яшчэ ў шэрагу краін. Калі зноў жа без канкрэтных лічбаў («Усе ведаюць, што секс карысны для здароўя, але не ўсе ведаюць, што з 31-й хвіліны...») найбольш распаўсюджаны адказ паўсюдна гучаў так: чым больш, тым лепш! («Ва ўсіх жонкі як жонкі, а ў гэтай ніколі галава не баліць», — стомлена прашаптаў муж, зачыняючы за сабой дзверы ў спальню».) І быццам бы пад гэтыя выкладкі не падкапаешся — сур'ёзныя ж мужы працавалі. Хто ж падазраваў, што жанчыны заведзеныя на секс не менш за мужчын, як прынята лічыць. («Мне пара перасПаць думаць пра яе».) Але як жа жыццё? («— У цябе бываюць прыступы ляноты? — У мяне бываюць прыступы актыўнасці, лянота ў мяне пастаянная...») Гэта з аднаго боку. («Жонка мужу: «Зарплату атрымаў? Калі аддасі?» Сужэнец з яхідствам: «Пасля, сёння галава баліць...»)

А яшчэ ў інтэрнэце з'явілася аўдыябібліятэка... жаночых аргазмаў. Яе стваральнікі лічаць, што сексуальныя сцэны ў кіно і фільмах «для дарослых» сфарміравалі ў грамадстве няправільнае ўяўленне пра тое, як выглядае і гучыць у ложку жанчына. Маўляў, многія чакаюць ад партнёра нейкай тэатральнасці і вельмі здзіўляюцца, калі гэтага не адбываецца. Праект пазіцыяніруецца як асветніцкі: можна не толькі паслухаць чужое, але і дадаць свой трэк. («— Ало, пажарная? — Так. — У нас тут агонь! — Усё агонь? — Увогуле агонь! — Прыемнага адпачынку!»)

...Што я думаю наконт усіх гэтых эксперыментаў? Ды нічога, мной кіруе выключна «профільная» цікаўнасць. Бо кожны ў жыцці — сам ініцыятар і даследчык. («— Розачка, а што вы робіце сёння вечарам? Толькі не падумайце нічога такога... А калі падумаеце, дык як вам мая ідэя?») Гэта я так, у якасці той самай ідэі...

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.