Вы тут

Як не заблудзіць у лесе?


Цёплае надвор'е, якое прыйшло на змену дажджам, паспрыяла імкліваму росту грыбоў. Але зайшоўшы ў лес па баравікі, выбірацца з яго можна даволі доўга... Толькі ў Віцебскай вобласці за пазамінулыя суткі шукалі ажно шасцярых грыбнікоў.


— Двое мужчын згубіліся ў лесе каля вёскі Валатоўкі Расонскага раёна, — паведамілі ў прэс-службе Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС. — А 18-гадовы юнак заблудзіў у Чашніцкім раёне. Трое грыбнікоў самі патэлефанавалі ратавальнікам, калі зразумелі, што выбрацца з гушчару яны не могуць. На шчасце, усе рабінзоны выйшлі з лесу самі, пачуўшы гук сірэн пажарных аўтамабіляў.

Як жа правільна паводзіць сябе ў лесе, пацікавіўся карэспандэнт «Звязды» ў прадстаўніка Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Настассі Швайбовіч.

— Абавязкова апраніце што-небудзь яркае, каб вас пры неабходнасці можна было заўважыць з паветра. Перад выхадам у лес уважліва вывучыце карту мясцовасці. Калі вы дрэнна арыентуецеся, лепш не рызыкаваць і папрасіць суправаджаць вас таго, хто добра ведае мясцовыя лясныя масівы. Не забудзьцеся ўзяць з сабой компас і мінімальную аптэчку. Збіраючыся ў лес, звяртайце ўвагу на ўмовы надвор'я — у пахмурныя дні падарожжа ў ягады і грыбы лепш адмяніць. Раскажыце родным і блізкім пра тое, дзе вы будзеце заходзіць у лес, па якім маршруце пойдзеце і калі плануеце вярнуцца. Прыхапіце з сабой тэлефон, ваду, лекі, нож, запалкі, мінімальны запас ежы на той выпадак, калі вы заблудзіце.

А калі выйсці з лесу не атрымліваецца, то самае галоўнае — гэта не паддацца паніцы. У Беларусі няма лясоў, дзе на сотні кіламетраў навокал нельга сустрэць ніякіх прыкмет цывілізацыі. Паклічце на дапамогу: дзесьці побач могуць знаходзіцца леснікі ці грыбнікі, якія дапамогуць зарыентавацца на мясцовасці. Калі вам ніхто не адказаў і ў вас ёсць з сабой тэлефон, пазваніце па нумары 101 ці 112 і паведаміце, дзе вы заходзілі ў лес, куды збіраліся рухацца, і апішыце, што бачыце вакол. Прыслухайцеся — шум трактара чуваць
за 3—4 кіламетры, брэх сабакі — за 2—3 кіламетры, таварны цягнік — за 10 кіламетраў. Вашымі правадырамі на вялікую зямлю могуць стаць лініі электраперадачы, прасекі, сцяжынкі. Калі па дарозе сустрэўся ручай, то ідзіце ўніз па яго цячэнні.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

schklennіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Каб не заблудзіць у лесе

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.