Вы тут

Чым мы дыхаем сёння?


У асноўным, выкідамі ад прамысловых прадпрыемстваў, цеплаэлектрастанцый і аўтатранспарту. Але ў большасці беларускіх гарадоў якасць паветра ацэньваецца як стабільна добрая.


Вядома, што бруднае паветра можа выклікаць інсульт, рак, сардэчна-сасудзістыя захворванні, зніжаць імунітэт і ўплываць на псіхічнае здароўе дарослых і дзяцей. Каб прадухіліць рызыку захворванняў, праводзіцца маніторынг атмасфернага паветра.

Сёлета спецыялісты Белгідрамета правяралі паветра на наяўнасць цвёрдых часціц, аксіду вугляроду, дыаксіду азоту, фармальдэгіду, аміяку, фенолу, серавадароду і серавугляроду ў 19 гарадах краіны. У выніку, ва ўсіх прамысловых цэнтрах адзначалася наяўнасць у паветры свінцу і кадмію, у 16 з іх — бензапірэну, а ў 10 — лятучых арганічных злучэнняў. Аднак частыя і моцныя ападкі дапамаглі рассеяць забруджвальныя рэчывы.

Як расказала начальнік аддзела маніторынгу атмасфернага паветра Белгідрамета Багдана Казярук, у той жа час у некаторых гарадах ёсць і «праблемныя» раёны. Напрыклад, у Мінску (вуліца Радыяльная) эпізадычна фіксуецца перавышэнне ЦЧ-10, асабліва ў пагодныя дні. Падобная сітуацыя назіраецца і ў Гомелі па вуліцы Барыкіна.

У Магілёве за апошні год якасць паветра значна палепшылася: адзначана зніжэнне ўзроўню забруджванняў дыаксідам азоту, серавадародам, бензолам, метылавым спіртам, і бензапірэнам. Праўда, у летні перыяд колькасць у паветры аміяку і фармальдэгіду стала вышэйшай, чым у іншых прамысловых цэнтрах краіны. Таксама пры неспрыяльных метэаралагічных умовах ва ўсіх раёнах горада адзначаны высокія канцэнтрацыі фенолу. Больш за ўсё паветра забруджана фармальдэгідам і аміякам у раёне вуліцы Каштанавай. Канцэнтрацыя аміяку ў паветры залежыць ад умоў надвор'я. У спякоту яна павялічваецца ў 2—3 разы.

У Наваполацку ж пры неспрыяльных напрамках ветру, якія абумоўліваюць перанос забруджвальных рэчываў ад прамвузла, адзначаны перавышэнні нарматыву якасці па дыаксідзе серы.

— Варта адзначыць, што за апошні год заўважана істотнае зніжэнне наяўнасці забруджвальных рэчываў у атмасферных ападках. Канцэнтрацыі сульфатнай серы і акісленага азоту былі ў 5—6 разоў ніжэйшыя, чым у папярэднім годзе. Колькасць адноўленага азоту ў атмасферных ападках, якія выпалі на станцыях Мсціслаў і Высокае, панізілася ў 1,2—1,6 раза, на станцыі Браслаў — у 2,8 раза, — расказала Багдана Казярук.

Знізілася таксама мінералізацыя ападкаў. Так, найбольшая паўтаральнасць (58%) выпадзенняў кіслых ападкаў характэрная для Мазыра, шчолачных — для Барысава, Гомеля і Полацка.

Маніторынг атмасфернага паветра праводзіцца ў 19 гарадах і прамысловых цэнтрах на 66 стацыянарных пунктах. На 15 пунктах вымярэнні ажыццяўляюцца кругласутачна.

Кацярына КІРЭЕВА

kаtуаkіrееvа@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.