Вы тут

У Сямэні пройдзе Фестываль культур краін БРІКС


Аб гэтым паведаміў кіраўнік аддзела па культурных сувязях з замежнымі краінамі Міністэрства культуры КНР Се Цзіньін, перадае "Жэньмінь жыбаа" анлайн".


На фестывалі сваім высокім мастацтвам жыхароў і гасцей Сямэня пацешаць трупы Марыінскага тэатра і Маскоўскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта. «Фестываль культур пройдзе пад дэвізам «Агульнасць культур, адкрытасць сэрцаў», - заявіў Се Цзіньін. Усяго на фестываль запрасілі каля 210 дзеячаў мастацтва, якія прадэманструюць сваю творчасць у Мастацкім тэатры Сямэня, Канцэртнай зале Гулан'юй, Галерэі мастацтваў Сямэнь. 

Плануюцца тэатральныя выступленні, выступленні на адкрытым паветры, тэматычныя выставы, кінафестываль краін БРІКС і больш за 30 іншых мерапрыемстваў. Се Цзіньін выказаў надзею, што Фестываль культур краін БРІКС стане такой жа рэгулярнай падзеяй, як і канферэнцыя міністраў культуры краін БРІКС. Акрамя таго, кінафестываль краін БРІКС і іншыя культурныя мерапрыемствы таксама плануць праводзіцца рэгулярна. 

Як вядома, у гэтым годзе ў ліпені адбылася другая сустрэча міністраў культуры краін БРІКС ў Цяньцзіні. Прадстаўнікі міністэрстваў культуры падпісалі «План па ажыццяўленні культурнага ўзаемадзеяння на дзяржаўным узроўні паміж краінамі БРІКС на 2017 - 2021 гг.», які з'яўляецца новым этапам супрацоўніцтва ў сферы культуры. На сустрэчы міністраў было вырашана стварыць саюз бібліятэк краін БРІКС, саюз музеяў, саюз мастацкіх галерэй і саюз дзіцячых і юнацкіх тэатраў, што з'явілася пачаткам рэгулярнага супрацоўніцтва ў сферы культуры паміж краінамі - удзельнікамі БРІКС.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».