Вы тут

Рэліктавыя мясціны


Даведацца больш пра сваю краіну і нават пра сябе самога запрашае мінскi фольк-рок-гурт Re1ikt. Напярэдадні дня горада Мінска, 8 верасня, у галерэі «Арт-Беларусь» прэзентуюць карту Вялікага Княства Літоўскага, якую стварыў яшчэ ў XVII стагоддзі гравёр, картограф і мастак Томаш Макоўскі. Ён працаваў пры двары Радзівілаў, стаў стваральнікам мастацкіх майстэрняў па афармленні кніг, складанні і гравіроўцы карт у Нясвіжы. Менавіта таму можна адкінуць сумневы: карта не толькі дэталёва выканана, але і багата дэкараваная і захоўвае шмат карыснага і цікавага, кшталту звычаяў і абрадаў жыхароў княства.


Каб атмасфера атрымалася лірычнай і амаль дакладна гістарычнай, арганізатары запрасілі да ўдзелу Re1ikt: музыкі выканаюць народныя песні з розных мясцін Беларусі, творы на словы класікаў беларускай літаратуры Яна Баршчэўскага і Якуба Коласа. Яшчэ больш каштоўным выступленне стане з-за таго, што гурт вырашыў зрабіць перапынак у канцэртнай дзейнасці, каб скончыць працу над новым альбомам.

Кожны альбом гурта ўнікальны: напрыклад, у «Лекавыя травы» ўвайшлі народныя песні з розных куткоў Палесся і Беларусі наогул, дыск атрымаў шмат добрых водгукаў ад слухачоў і крытыкаў, стаў альбомам года і нават быў адзначаны амерыканскім тэлебачаннем. Сёння музыкі адзначаюць, што нарыхтавалі дастаткова ідэй для стварэння новай студыйнай кружэлкі, якая стане шостай у дыскаграфіі гурта. Выканаўцы ўжо паспелі запісаць першыя дэма і вызначыліся з канцэпцыяй альбома.

Дзеля гэтага вялікіх сольных канцэртаў Re1ikt не будзе даваць да вясны. На апошнім перад «творчым адпачынкам» канцэрце ў клубе «Графіці» абяцаюць палескі шаманізм, аўтэнтычны драйв і таямнічы беларускі космас…

Маргарыта ДЗЯХЦЯР

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».