Вы тут

Горад, з якога ўсё пачалося


Дзень беларускага пісьменства: да вытокаў беларускай дзяржаўнасці 


Падчас шэсця ў Дзень горада прадпрыемствы дэманстравалі сваю прадукцыю

Гэты горад даў пачатак фарміраванню беларускай эты горад даў пачатак фарміраванню беларускай дзяржаўнасці, а яго гісторыя сведчыць пра тое, зяржаўнасці, а яго гісторыя сведчыць пра тое, як выспявала нацыя. Высокія ўзбярэжжы маляўнічай к выспявала нацыя. Высокія ўзбярэжжы маляўнічай Дзвіны нібыта і сёння памятаюць крывавыя сляды звіны нібыта і сёння памятаюць крывавыя сляды ворагаў, што імкнуліся заваяваць Полацкае княства, орагаў, што імкнуліся заваяваць Полацкае княства, але так і не здолелі яго скарыць. Менавіта гэтымі ле так і не здолелі яго скарыць. Менавіта гэтымі сцежкамі блукаў калісьці і першадрукар, цежкамі блукаў калісьці і першадрукар, будучы юнаком... Усё невыпадкова.

У першыя выхадныя верасня дух старажытнасці, дух сапраўднага кніжнага слова проста лунаў у паветры. Ваяры ў сярэднявечных строях, хлопцы і дзяўчаты ў вышываных кашулях — імі былі запоўненыя шырокія вуліцы і куточкі Полацка, дзе адбываліся адмысловыя тэатралізаваныя дзеі. Глядач увачавідкі мог уявіць, як напалі варагі на старажытны горад, як імкнуліся паланіць людзей, як мясцовыя жыхары здолелі адваяваць сваю радзіму. Гісторыя сапраўды ажывала на вуліцах горада. Адметна, што з 500-годдзем айчыннага кнігадрукавання супала і яшчэ адна юбілейная дата: 1155-годдзе самога горада Полацка. Таму па-свойму цікавым было і ўрачыстае шэсце, якім распачалося свята. У ім узялі ўдзел прадстаўнікі бадай усіх сфер жыцця горада. На пачатку калоны ішлі ганаровыя грамадзяне горада — з бела-блакітнымі стужкамі. Следам за імі — супрацоўнікі розных прадпрыемстваў, медыкі, ратавальнікі, студэнты і многія іншыя. А тыя, хто не ўвайшоў у святочную калону, з радасцю сачылі за сваімі сваякамі, сябрамі, калегамі з гарадскіх бульвараў, рабілі памятныя фотаздымкі і, натуральна, гучна апладзіравалі. У гэты дзень званні «Ганаровы грамадзянін Полацка» атрымалі паралімпійцы-фехтавальшчыкі Андрэй Праневіч і Сямён Сушчын.

Адкрыццё памятнага знака «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці»

На канцэрце, які ладзіўся з нагоды свята горада, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалай ШАРСТНЁЎ адзначыў:

— Менавіта з Полацка — бацькі гарадоў беларускіх — у 1994 годзе мы пачыналі святкаваць Дні беларускага пісьменства, аддаючы павагу роднаму слову і багатай нацыянальнай культуры. Сёлета Дзень беларускага пісьменства ладзіцца на Віцебшчыне шосты раз, і, што сімвалічна, трэці раз на старажытнай полацкай зямлі. Гэтая ўрачыстасць выключна адметная, бо дае падставу для ўмацавання нашай дзяржаўнасці.

Адной з кульмінацый свята стала адкрыццё памятнага знака «Полацк — калыска беларускай дзяржаўнасці». Кампазіцыя складаецца з дзвюх частак — бронзавай і гранітнай. У бронзе адлітыя шчыты з партрэтамі выбітных гістарычных асобаў, якія стаялі ля вытокаў беларускай дзяржаўнасці. На адкрыцці памятнага знака намеснік прэм’ерміністра Васіль ЖАРКО адзначыў:

— Прыемна на гэтым старажытным месцы адчуваць подых гісторыі і прымаць непасрэдны ўдзел у напісанні новай старонкі ў жыцці нашай дзяржавы. Сімвалічна, што памятны знак усталяваны менавіта тут, на гары, недалёка ад таго месца, дзе ў XІ стагоддзі быў збудаваны храм Святой Сафіі. Ён шмат стагоддзяў сустракаў гасцей званамі і свята захоўваў як царкву, так і крыж Ефрасінні Полацкай. Адкрыццё памятнага знака сведчыць пра тое, што Полацк сапраўды стаў скрыжаваннем духоўнасці і культуры, нашага дзяржаўнага аднаўлення.

Скульптарам новастворанай кампазіцыі з’яўляецца Уладзімір Піпін. Адмыслова ўпісаў помнік у прастору і спраектаваў яго размяшчэнне на пастаменце архітэктар Армен Сардараў.

— Мы адкрываем помнік — сімвал беларускай дзяржаўнасці. Але што дзяржаўнасць без веры? Разам — гэта калыска і веры нашай, і нашай культуры, — мяркуе Армен Сардараў.

Шмат іншых творчых праектаў разгарнулася ў гэтыя дні ў Полацку. Гэта і свята-фэст сярэдневяковай культуры «Рубон», дзе прадстаўлялі сваё майстэрства клубы гістарычнай рэканструкцыі. Тут жа можна было паслухаць сярэднявечную музыку, паўдзельнічаць у адпаведных майстар-класах. Можна было пачуць прэм’еру сюіты Ганны Кароткінай «Францыск Скарына» ў выкананні Ксеніі Пагарэлай. Канцэрт еўрапейскай музыкі XVI — XVIII стагоддзяў у выкананні ансамбля старадаўняй музыкі «Кантабіле» адбываўся ў канцэртнай зале Сафійскага сабора.

Падчас свята нагадалі пра Ефрасінню Полацкую

У Полацку можна было ўбачыць і мастацкі праект «Тры Сафіі», арганізаваны Міждзяржаўным фондам гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў — удзельніц СНД. Спецыяльна для гэтай выстаўкі маладыя мастакі з Беларусі, Расіі і Украіны ў час сумесных пленэраў занатоўвалі на сваіх палотнах Сафійскія саборы ў Вялікім Ноўгарадзе, Полацку і Кіеве.

Свята ў Полацку атрымалася насычаным, разнастайным і яркім, нібы тыя вышыванкі ў гандлёвых шапіках. Тут кожны госць мог выбраць тое, што прыйшлося б даспадобы менавіта яму. Такая яна, культурная карта самага старажытнага беларускага горада, радзімы чалавека, які здолеў істотна паўплываць на ход нашай гісторыі...

Ніна ШЧАРБАЧЭВІЧ, г. Полацк

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Колькі прадуктаў і адзення нам неабходна для нармальнага жыцця?

Колькі прадуктаў і адзення нам неабходна для нармальнага жыцця?

Колькі малака і яек беларус ужывае за месяц? 

Грамадства

Як мультымедыйныя тэхналогіі матывуюць вучняў

Як мультымедыйныя тэхналогіі матывуюць вучняў

29—30 лістапада ў Мінску пройдзе міжнародная спецыялізаваная навукова-тэхнічная выстава-форум «Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі» (ІTE-2017). 

Грамадства

Колькі працягнецца «мёртвы» сезон?

Колькі працягнецца «мёртвы» сезон?

Што стрымлівае развіццё турыстычна-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал».

Калейдаскоп

5 фільмаў супраць сезоннай хандры

5 фільмаў супраць сезоннай хандры

Раніца ўжо дыхае ў спіну зімовым холадам.