Вы тут

Падведзены вынікі конкурсу фотаработ "Мая кніга для ўсяго свету"


Падведзены вынікі конкурсу творчых фотаработ "Мая кніга для ўсяго свету", абвешчанага міжнародным радыё "Беларусь" Белтэлерадыёкампаніі і прымеркаванага да 500-годдзя беларускага і ўсходнеславянскага кнігадрукавання, якое адзначаецца ў 2017-м годзе.


На конкурс паступіла больш за 100 фотаздымкаў з 11 краін Еўропы, Азіі і Афрыкі. Сваёй улюбёгай кнігай з усім светам падзяліліся слухачы радыё "Беларусь" з Расіі, Германіі, Кітая, Латвіі, Індыі, Егіпта, В'етнама, Польшчы, Інданэзіі, Бангладэш, а таксама з самой Беларусі. Прычым большасць дасланых фотаздымкаў суправаджаліся тэкставымі каментарамі, што таксама ўлічвала журы пры абранні пераможцаў.

Пры вызначэнні пераможцаў журы кіравалася вынікамі інтэрнэт-галасавання ў спецыяльным раздзеле на сайце радыё "Беларусь" www.radiobelarus.by. Усяго ў 12 турах конкурсу прагаласавала больш за 60 000 карыстальнікаў. Галасы размясціліся наступным чынам:

1 месца - Яраслаў Янджейчак (Польшча) - (7 583 галасы)

2 месца - Бернд Зайзер (Германія) - (7 035 галасоў)

3 месца Дзітмар Вольф (Германія) - (3 470 галасоў)

Як адзначыў галоўны дырэктар Міжнароднага радыё «Беларусь» Навум Гальпяровіч, замежныя слухачы сваім удзелам у конкурсе паказалі цікавасць да кнігі ў розных кутках нашай планеты, даведаліся больш пра святкаванні 500-годдзя беларускага і ўсходняга славянскага кнігадрукавання. Многія ўдзельнікі конкурсу ў каментарах да фотаработ дзяліліся гісторыяй і традыцыямі кнігадрукавання ў сваіх краінах, дзякавалі радыё «Беларусь» за магчымасць распавесці свету аб сваіх любімых кнігах.

Прызы для пераможцаў прадастаўлены Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, якая ў гэтым годзе святкуе сваё 95-годдзе. Як падкрэсліў намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, культуролаг, літаратуразнаўца Алесь Суша, конкурс творчых фотаработ "Мая кніга для ўсяго свету" - добрая магчымасць убачыць разнастайнасць сусветнай літаратурнай палітры, а пераможцы будуць узнагароджаны факсімільным выданнем самага старажытнага на тэрыторыі Беларусі «Буквара» і сувенірнай прадукцыяй да 500-годдзя кнігадрукавання.

Акрамя таго, прызамі і прома-прадукцыяй ад міжнароднага радыё "Беларусь" Белтэлерадыёкампаніі адзначаны аўтары фотаработ, якія набралі найбольшую колькасць галасоў у кожным з тураў.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».