Вы тут

Беларусы актыўна ўключыліся ў вызначэнне талісмана Еўрапейскіх гульняў


Адкрыты рэспубліканскі конкурс на распрацоўку талісмана ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску быў аб'яўлены яшчэ ў ліпені. Прыняць удзел можа любы ахвотны, для гэтага дастаткова прапанаваць ідэю, малюнак, а таксама імя. Талісман павінен адпавядаць алімпійскім каштоўнасцям і слогану «Brіght Yеаr, Brіght Yоu» («Яркі год, яркі ты»). Таксама ёсць і руская варыяцыя лозунга — «Время ярких побед», а беларуская гучыць як «Час яркіх перамог». Заяўкі прымаюцца сёлета да 15 лістапада, аднак цікавыя прапановы ёсць ужо зараз.


Як паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, на конкурс дасылаюць свае варыянты як школьнікі, так і дарослыя, але хацелася б, каб у конкурс уключалася больш прафесіяналаў: мастакоў, дызайнераў.

Работы, якія ўжо паступілі арганізатарам, вызначаюцца крэатыўнасцю і незвычайным падыходам аўтараў. Важна адзначыць, што будучы талісман павінен адпавядаць канцэпцыі лагатыпа Еўрапейскіх гульняў, які быў прадстаўлены ў сярэдзіне лета. Нагадаем, што ідэяй да стварэння лагатыпа стаў лозунг «Ідзі за марай». Аб мары распавядае наша нацыянальная легенда — аб папараць-кветцы, якая квітнее ў летнюю ноч на Івана Купалу. І ў таго, хто здолее яе знайсці, спраўдзяцца ўсе жаданні і мары. Так і атлеты з усіх куткоў Еўропы збяруцца ў Мінску ў чэрвені 2019 года, ідучы за сваёй марай, каб здабыць каштоўную ўзнагароду.

Ідэі, якія ўжо былі прапанаваны мастакамі, у асноўным звязаныя з нацыянальнай сімволікай нашай краіны, а таксама з вядомымі беларускімі брэндамі. Так, у якасці талісмана былі прапанаваны васілёк, бусел, трактар «Беларус» і іншыя цікавыя варыянты, паведамілі ў Міністэрстве інфармацыі.

Выбіраць талісман Еўрапейскіх гульняў будзе спецыялізаванае журы, у склад якога ўвойдуць вядомыя спартсмены, прадстаўнікі грамадскасці, дызайнеры, супрацоўнікі Нацыянальнага алімпійскага камітэта, розных міністэрстваў і ведамстваў.

Часу яшчэ дастаткова, таму калі ў вас ёсць цікавая ідэя, то яе неабходна прапанаваць. Хто ведае, магчыма, менавіта ваш малюнак стане талісманам Еўрапейскіх гульняў — 2019. Спрабуйце!

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Ясь, Алеся і нават беларускі трактар

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.