Вы тут

На свята Мінска БРСМ запрашае на "Minskbirthdayparty "15 гадоў РАЗАМ!"


9 верасня ў рамках святкавання 950-годдзя сталіцы Мінская гарадская арганізацыя Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі”, адміністрацыя Цэнтральнага раёна, радыёстанцыя “Пілот-FM” пры падтрымцы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Мінскага гарадская выканаўчы камітэт правядзе ў самым цэнтры сталіцы маладзёжны “Minskbirthdayparty” (парк Перамогі, пр. Пераможцаў, насупраць гасцініцы “Вікторыя”, арыенцір — фантан).


З 11.00 і на працягу ўсяго дня моладзь БРСМ арганізуе работу тэматычных пляцовак: “Карта майго горада”, “Дрэва добрых пажаданняў”, “Зрабі сам свой абярэг — абарані свой дом навек”, кінапаказ “Гісторыя сталіцы”, фестываль фарбаў “Холі” і інш.

Цэнтральным мерапрыемствам святочнай “Minskbirthdayparty” стане творчая тэматычнай праграма “15 гадоў Разам!” з удзелам Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Алена Ланской, уладальніка Гран-пры міжнароднага конкурса выканаўцаў эстраднай песні “Віцебск-2016” Аляксея Гроса, групы “Без панікі”, чэмпіёнаў Еўразіі па версіі WDCAL, прызёраў чэмпіянату свету па версіі WDCAL, сяміразовых пераможцаў чэмпіянату Рэспублікі Беларусь і танцавальнага конкурсу “Агонь танца—2017” у намінацыі “Спартыўная лаціна” Кацярыны Сацкевич і Івана Прахава.

Завершыць маладзёжнае свята “Бітва DJ “Каханы горад” (з 20.00) і маляўнічы феерверк (22ю00) у гонар 950-годдзя Мінска пад выступленне пераможцаў глядацкага галасавання ў фінале нацыянальнага адбору на конкурс песні для “Еўрабачання-2017”, тройчы фіналістаў тэлепраекта “Песня года”, лаўрэатаў нацыянальнай музычнай прэміі  “Ліра” ў намінацыі “Стыль года”, лепшы поп-гурт Беларусі па версіі тэлеканала RU-TV “PRАвакацыя”.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.