Вы тут

У Мінску адкрылася аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў


Новае аддзяленне адкрылася на базе тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна (вуліца Ясеніна, 141). Яно разлічана на адначасовае знаходжанне 15 маладых людзей з цяжкай інваліднасцю.


Аддзяленне абсталявана спецыяльнымі медыцынскімі ложкамі, эрганамічнай і бескаркаснай мэбляй. А ў пакоі псіхалагічнай разгрузкі мяккімі зрабілі не толькі крэслы, але і сцены. У штатны расклад уключаны два спецыялісты па сацыяльнай рабоце, два кіраўнікі гуртка і малодшая медыцынская сястра.

— У сваёй рабоце спецыялісты будуць праводзіць рэабілітацыйныя мерапрыемствы з выкарыстаннем сучаснага абсталявання і прымяненнем перадавых методык — музыкальнай, цялеснай, арт-тэрапіі, сенсорнай стымуляцыі і інтэграцыі, альтэрнатыўнай камунікацыі, — паведаміла дырэктар ТЦСАНа Алена ДЗЯМІДАВА.

Паслугі ў аддзяленні будуць аказвацца ў будныя дні з 8 да 18 гадзін.

Наталля ЛУБНЕЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Рэабілітацыя побач з домам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».