Вы тут

Што чакае гасцей і ўдзельнікаў Мінскага паўмарафону


У гэту нядзелю ўдзел у ім прымуць больш за трыццаць тысяч удзельнікаў з розных краін. Першы забег па цэнтры горада на дыстанцыі 5 і 10 кіламетраў пачнецца ў 10 раніцы, другі — на 21 кіламетр — у 12.30.


Упершыню Мінскі паўмарафон, прымеркаваны да Дня горада, правялі ў 2013 годзе, — і за чатыры гады ён разросся да знакавай міжнароднай падзеі. Стартавая пляцоўка па традыцыі размесціцца каля Палаца спорту. Па сутнасці, удзельнікі будуць бегчы вакол Свіслачы. Ад праспекта Машэрава ў бок плошчы Перамогі, па праспекце Незалежнасці да Бабруйскай вуліцы і адтуль назад да старту. Самыя вынослівыя змогуць пазмагацца за галоўны прыз — тры тысячы долараў за перамогу на самай доўгай дыстанцыі. Аднак калі ваша мэта не перамога, а ўдзел, то можна пастарацца запомніцца не хуткасцю, а яркім касцюмам — выбіраць найлепшыя будуць у дзясятцы розных намінацый. Нават у балельшчыкаў ёсць шанц атрымаць свой прыз. Яны таксама могуць прыдумаць незвычайны строй ці  падрыхтаваць плакат у намінацыях: самы вялікі, матывуючы ці высокамастацкі. Для заядлых карыстальнікаў сацыяльных сетак ёсць асобнае спаборніцтва — конкурс відэа на тэму «Як я рыхтуюся да Мінскага паўмарафону».

Дар'я КАСКО

kasko@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Перамагчы можа нават балельшчык

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.