Вы тут

Скарынаўскія чытанні адбыліся ў БДТУ


500-годдзе беларускага кнігадрукавання працягвае заставацца актуальнай тэматычнай прасторай для абмеркавання і ва ўніверсітэцкіх аўдыторыях.


Учора завяршыў сваю работу двухдзённы Міжнародны форум — трэці па ліку — «Скарынаўскія чытанні 2017: кніга ў медыйнай прасторы» ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Праводзіцца ён на базе факультэта прынттэхналогій і медыякамунікацый. З прывітальным словам перад удзельнікамі форуму выступіў намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Карлюкевіч.

Удзел у рабоце «Скарынаўскіх чытанняў 2017» прынялі навукоўцы з розных ВНУ як Беларусі, так і Расіі — з Калугі, Томска, Санкт-Пецярбурга; Украіны — Кіева, Львова; Польшчы. Прыемна, што вялікую ўвагу выступоўцы ўдзялілі асаблівасцям беларускага нацыянальнага кнігадрукавання, разгледзелі тэндэнцыі развіцця айчыннай кніжнай справы ў апошнія дзесяцігоддзі. Уражальнай грунтоўнасцю сярод іншых агучаных тэм вылучаецца даклад кандыдата педагагічных навук, прафесара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтва Ларысы Доўнар «Кнігадрукаванне Беларусі ў святле статыстыкі (2008—2016 гг.)». Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт БДТУ Алег Барашка прадставіў канцэпцыю ўнікальнага бібліяфільскага выдання «Багемны Мінск у сілуэтах». Даследчык і выдавец з Польшчы Грэгаж Вількаш пазнаёміў удзельнікаў чытанняў з тэмай «Праблемы камунікацыі ў сучасным свеце: новыя тэхналогіі навучання замежным мовам». Сярод іншага сімпатычнай падаецца і такая тэма чытанняў — «Літаратурны турызм: па краінах і кантынентах з персанажамі дзіцячай літаратуры», якую прэзентавалі навучэнкі гімназіі №1 імя У. Караля горада Чэрвеня Ганна Новікава і Надзея Янкоўская. Усяго на форуме прагучала каля 100 дакладаў і выступленняў.

Сяргей Шычко

shychko@zviazda.by

Загаловак у газеце: Скарынаўскія чытанні ў тэхналагічным

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.