Вы тут

У нядзелю сонейка прыгрэе месцамі да 27 цяпла


Сёння на тэрыторыі краіны будуць гаспадарыць атмасферныя франты і няўстойлівая паветраная маса. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Але ў наступныя тры дні прыйдзе істотнае пацяпленне, паведамляюць спецыялісты Белгідраметцэнтра.


Удзень у асобных раёнах дажджы. Раніцай месцамі слабы туман. Вецер заходні, слабы да ўмеранага, днём парывісты. Максімальная тэмпература паветра ўдзень ад плюс 13 да плюс
19 градусаў. Атмасферны ціск будзе расці. У суботу прагназуецца паступленне больш цёплых паветраных мас на тэрыторыю краіны з боку паўднёвага захаду Еўропы. Таму будзе пераважна без ападкаў, толькі ў асобных раёнах па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай слабы туман. Тэмпература паветра ўначы павялічыцца да плюс 6—13 градусаў, а ўдзень чакаецца ад плюс 17 да 25 цяпла. Яшчэ больш цёплым абяцае стаць 10 верасня. У нядзелю надвор'е па-ранейшаму будзе пад уплывам цёплых і няўстойлівых паветраных мас, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы. У асобных раёнах чакаюцца кароткачасовыя дажджы, удзень магчымы навальніцы. Уначы і раніцай слабы туман. Да нас вернецца амаль летняе надвор'е. Уначы тэмпература паветра чакаецца плюс 9—16 градусаў, а ўдзень ад 19 цяпла па паўночным усходзе да плюс 27 градусаў па поўдні краіны.

Сяргей КУРКАЧ

kurkасh@zvіаzdа.bу

 

Загаловак у газеце: Будзе яшчэ цёпла

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».