Вы тут

У аснове — дружба і давер


Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Таджыкістан у Беларусі Казідаўлатам КАІМДОДАВЫМ, які завяршае сваю дыпламатычную місію ў нашай краіне.


Па словах старшыні Палаты прадстаўнікоў, беларуска-таджыкскія адносіны заўсёды развіваліся на аснове дружбы, узаемаразумення, падтрымкі і даверу. І важна, што супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі фарміравалася не толькі на высокім, але і на міжрэгіянальным узроўні. «Вельмі шмат заключана пагадненняў паміж нашымі абласцямі, Мінскам і Душанбэ. У цэлым, значна развілася дагаворна-прававая база. Усё ж такі 60 пагадненняў — гэта салідны пакет дакументаў. І я ведаю, што зараз яшчэ 11 падрыхтавана да падпісання восенню», — адзначыў Уладзімір Андрэйчанка.

Аднак ён дадаў, што пагадненне аб супрацоўніцтве паміж парламентамі Беларусі і Таджыкістана дагэтуль не падпісана. Зацікаўленасць Таджыкістана ў заключэнні такога пагаднення ёсць — пра гэта было сказана ў перыяд правядзення летняй сесіі ПА АБСЕ ў Мінску, калі адбылася сустрэча беларускіх парламентарыяў з таджыкскім бокам.

Уладзімір Андрэйчанка выказаўся і наконт узаемнага тавараабароту. «У 2011 годзе ён склаў 73 мільёны долараў, потым усё неяк знізілася. Але радуе тое, што за першае паўгоддзе 2017-га ўзаемны тавараабарот вырас амаль у 2,5 раза», — дадаў парламентарый.

Спікер ніжняй палаты таксама звярнуўся да Казідаўлата Каімдодава і падзякаваў за шматгадовую працу. «Мы вельмі высока цэнім той уклад, які вы ўнеслі ў развіццё беларуска-таджыкскіх адносін за час працы паслом, — адзначыў Уладзімір Андрэйчанка. — Я ўпэўнены, што дзе б вы ні працавалі па заканчэнні дыпламатычнай місіі ў Беларусі, вы заўсёды будзеце падтрымліваць нашу краіну, развіваць, умацоўваць тыя адносіны, якія склаліся ў нас за ўвесь гэты час».

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

lukashevich@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».