Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Важна цвяроза ацэньваць сілы і не ствараць сабе перагрузкі на працы. Звярніце ўвагу на свой знешні выгляд, намаганні не прападуць дарма, і вас абавязкова заўважаць і ацэняць. У сераду сустрэча са старым сябрам, якую вы даўно адкладалі, нарэшце адбудзецца і прынясе задавальненне. У пятніцу аб'ектыўных цяжкасцяў не пазбегнуць, але вам будзе пад сілу вырашэнне бягучых задач і жыццёвых праблем. Толькі не варта чакаць у гэты дзень асаблівых поспехаў ад камандзіровак, перамоў і выступленняў. У нядзелю будзьце разумныя і эканомныя.

ЦЯЛЕЦ. На працягу тыдня, верагодна, давядзецца шмат часу прысвяціць вырашэнню асабістых праблем. Панядзелак і пятніца могуць стацца вельмі дынамічнымі днямі, разнастайныя падзеі будуць змяняцца, як у калейдаскопе. Спатрэбіцца ўся ваша рашучасць і шпаркасць рэакцыі. Старайцеся спецыяльна не шукаць перамен, прыслухайцеся да інтуіцыі. Калі вы ў эмацыянальным парыве не нагаворыце лішняга, то можа з'явіцца добры шанц для службовага росту. Начальства можа падтрымаць вашы новыя ідэі. Найбольш спрыяльным днём на гэтым тыдні будзе нядзеля, неспрыяльным — чацвер.

БЛІЗНЯТЫ. Надыходзіць удалы час. На гэтым тыдні вас чакае прыліў сіл і добрая працаздольнасць, у дзелавым і творчым партнёрстве справы пойдуць на лад. Але ва ўсім неабходна ведаць меру, каб блізкія людзі, ды і вы самі не пакутавалі ад імкнення ўсе сілы аддаваць працы. Вы цалкам здольныя змяніць ход падзей, змякчыць вострыя вуглы. Варта праявіць вытрымку і цярпенне.

РАК. Панядзелак і аўторак схіляюць да гарманізацыі адносін з начальствам. У пачатку тыдня непажадана адхіляцца ад вызначаных мэт, якімі б вялікімі ні былі спакусы. У вас можа з'явіцца жаданне быць наперадзе ўсіх, і для гэтага будзе шмат шанцаў. Аднак лепш не вылучацца, калегі і сябры гэта ацэняць. Чацвер і пятніца будуць напоўнены прыемнымі навінамі і плённым супрацоўніцтвам з кіраўніцтвам. Паспрабуйце ўдзяліць блізкім людзям дастаткова ўвагі ў выхадныя.

ЛЕЎ. Час хоць бы злёгку абнавіць свой імідж, гэта будзе спрыяць кар'ернаму прасоўванню. Сканцэнтруйце ўвагу на рабоце, магчыма раптоўнае павелічэнне нагрузкі, з'яўленне новых абавязкаў. Серада — спрыяльны дзень для асваення новых далячынь. У пятніцу зможаце праявіць творчы бок вашай натуры, што дапаможа ўвасобіць у жыццё самыя неардынарныя задумы. У суботу вас можа наведаць выдатная ідэя ў галіне фінансаў. Смела яе рэалізуйце!

ДЗЕВА. Адно з самых хвалюючых пытанняў для вас — гэта пытанне кар'еры. Неабходна вызначыцца, чаго вы хочаце ад жыцця. Паспрабуйце змяніць сістэму каштоўнасцяў і ўбачыце, як зменіцца ваша ўспрыманне свету. Дапамагайце навакольным, але не ўзвальвайце ўсе праблемы на сябе. Прадэманструйце сваю прывабнасць у коле сяброў. Наведайце культурнае мерапрыемства, якое ўзбагаціць вас новымі ўражаннямі.

ШАЛІ. Лёс пашле шчаслівы шанц, але важныя таксама ваш розум, вопыт, працавітасць. Неабходна заняцца самаўдасканаленнем, актывізацыяй схаванага патэнцыялу. Спрыяльны час для сур'ёзнай гутаркі з начальствам. Даўно настаў момант павысіць вам заработную плату. Важныя рашэнні, якія датычацца вашай будучыні, прымайце самастойна. У прыдачу да традыцыйных, могуць з'явіцца і іншыя крыніцы даходу. Больш увагі ўдзяляйце дзецям.

СКАРПІЁН. Пажадана больш часу прысвячаць сабе, канцэнтруйцеся толькі на тых справах, якія рэальна выканальныя ў сітуацыі, якая склалася. Можаце адчуць сябе ў эпіцэнтры падзей, якія разгортваюцца, і ўсе яны будуць пазітыўныя. З найбольшым поспехам завершацца справы, якімі зоймецеся сумесна з сябрамі. Аднак, гэта не значыць, што абавязкова трэба адгукацца на любую прапанову — можаце адмовіцца ад некаторых праектаў, якія катэгарычна не спадабаюцца. У пятніцу, завяршыўшы справы, адчуеце сябе гаспадаром жыцця і каралём становішча. У выхадныя пастарайцеся быць максімальна клапатлівыя ў адносінах да блізкіх людзей.

СТРАЛЕЦ. Гэта ваш час, якім бы далёкім ад праўды гэта сцвярджэнне вам не падалося на першы погляд. Усё валіцца з рук — не апускайце іх, паспрабуйце яшчэ раз. Не спраўдзілася чарговае чаканне — не страшна, яшчэ не ўсё страчана. У выніку, да канца тыдня зразумееце, што перарабілі процьму спраў і дасягнулі таго, пра што не маглі і марыць у яго пачатку. Серада — удалы дзень для творчых зносін і праявы актыўнасці. У суботу важна не прапусціць карысную інфармацыю.

КАЗЯРОГ. Цяжкасці і перашкоды, якія ўзніклі перад вамі, зможаце пераадолець. У аўторак будзьце ўважлівыя, бо памылкі і пралікі ў справах могуць выклікаць незадаволенасць у начальства. У чацвер некаторыя арганізацыйныя пытанні будуць вырашацца са скрыпам, калі толькі не прыкладзяце максімум намаганняў. Пажадана ўзгадняць свае дзелавыя планы з партнёрамі па працы. Пазбегнеце масы праблем. У пятніцу можна смела разлічваць на падтрымку сваякоў. У выхадныя выдаткуйце сабе дастаткова часу, неабходна тэрмінова вырашыць некаторыя праблемы.

ВАДАЛЕЙ. Першую палову тыдня давядзецца добрасумленна папрацаваць, выконваючы пастаўленыя вамі ж перад сабой задачы. У сераду з'явяцца добрыя перспектывы, якія зменяць планы і дазволяць дамагчыся прыхільнасці начальства. У чацвер давядзецца шмат часу аддаць назапашанай працы, адкладаць далей ужо нельга. Суботу прысвяціце адпачынку і аднаўленню сіл. Нядзеля можа парадаваць цікавымі і важнымі сустрэчамі.

РЫБЫ. На вас можа наваліцца цяжар шматлікіх праблем, і давядзецца расходаваць сілы і час на тое, каб утрымаць дасягнутае. У партнёрскіх адносінах ёсць верагоднасць з'яўлення некаторых цяжкасцяў, вінаватых у якіх можна будзе знайсці па абодва бакі. Але голасна прызнаць свае памылкі, хутчэй за ўсё, давядзецца менавіта вам, так што варта да гэтага маральна падрыхтавацца.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».