Вы тут

Святло згасла на гадзіну


Каля адзінаццаці гадзін дня ў сераду згасла святло на захадзе Мінска — у густанаселеных мікрараёнах Сухарава, Кунцаўшчына і Каменная Горка. Адключэнне электрычнасці закранула і гарады Дзяржынск і Заслаўе. Адбылося гэта з-за няштатнай сітуацыі на сталічнай ТЭЦ-4.


Як праінфармавала ў сваім Твітары Мінскае гарадское ўпраўленне па надзвычайных сітуацыях, віноўнікам здарэння стаў трансфарматар, які разарваўся без узгарання. Чаму гэта адбылося, пакуль высвятляецца.

Паўза ў энергазабеспячэнні выклікала, сярод іншага, прастой некаторых тралейбусных маршрутаў. Згодна з інфармацыяй ДП «Мінсктранс», на лінію часова замест іх выйшлі аўтобусы.

Як паведамілі ў РУП «Мінскэнерга», апоўдні электразабеспячэнне было адноўлена для ўсіх спажыўцоў.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

sсhklеnnіk@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».