Вы тут

Пабачыла свет кніга Валерыя Казакова «Цень гобліна»


У склад Саюза пісьменнікаў Беларусі ўваходзяць і калегі з іншых краін свету — Азербайджана, Арменіі, Аўстрыі, Балгарыі, Германіі, ЗША, Іспаніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі, Таджыкістана, Украіны. Як правіла — гэта нашы суайчыннікі альбо літаратары, якія настойліва прапагандуюць беларускую літаратуру ў сваіх краінах. Сярод такіх рупліўцаў — і ўраджэнец Магілёўшчыны, намеснік старшыні ФНКА «Беларусы Расіі», сакратар Саюза пісьменнікаў Расіі Валерый Казакоў. У выдавецтве «Мастацкая літаратура» днямі пабачыла свет кніга расійскага і беларускага літаратара «Цень гобліна».


Пад цікавай, маляўнічай вокладкай — аднайменны раман, у якім расказваецца пра сучаснасць, пра тое, як развальваецца свет і якія сілы часцяком вядуць свой рэй. Валерый Казакоў па адной са сваіх адукацый — сацыёлаг, кандыдат навук. Дарэчы, абараняўся ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Пісьменнік зазірае ў сутнасць грамадскіх, палітычных з'яў, імкнецца высветліць, што ж чакае чалавецтва, грамадства, калі супольна не супрацьстаяць антыгуманізму. Чытаючы прозу Валерыя Казакова, неўпрыкмет праводзіш паралелі з прачытаным, з тым, што некалі ўразіла, захапіла, прымусіла настойліва разважаць, магчыма, нават спрачацца не толькі з аўтарамі, але і з самім сабою. І было гэта перш-наперш пасля знаёмства з раманамі і аповесцямі Васіля Быкава, Алеся Адамовіча, Уладзіміра Караткевіча, Алеся Жука, Анатоля Кудраўца, Міхася Стральцова, Вячаслава Адамчыка, Янкі Брыля... Адкрыйце старонкі «Ценю гобліна» — і вы пераканаецеся, што варта «пісаць пра чалавека ва ўсіх яго праявах» і «суперажываць на мяжы эмацыянальнага напружвання» (Алесь Адамовіч).

Сяргей Шычко

shychko@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?