Вы тут

Дзяміда хутчэй лаві!


Дземідок Прымака, як і яго бацькі, любіць традыцыйныя беларускія танцы! «Лявоніха і полька — вось яго тэма! Раз-два-тры, раз-два-тры, Дзяміда хутчэй лаві!» — піша тата хлопчыка Васіль, які і даслаў гэты здымачак на конкурс.


Шаноўныя мамы і таты, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем вас прыняць удзел у конкурсе «Беларусікі». Дасылайце здымкі вашых дзетак, унукаў, а можа, нават і праўнукаў (з невялічкім аповедам) на адрас «Звязды». Але адна ўмова — каб, зірнуўшы на фота, адразу ж можна было зразумець, што гэта беларусік. Арыгінальнасць і творчы падыход вітаюцца! Аднаго з герояў, якога мы ўбачым на здымках, чакае прыз!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.