Вы тут

Вёз гераін у сабе


Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю пры падтрымцы байцоў спецпадраздзялення «Алмаз» затрымалі за незаконны абарот наркотыкаў 44-гадовага грамадзяніна Расіі.


Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, аператыўнікі мелі інфармацыю, што мужчына займаецца пастаўкамі наркотыкаў з Масквы ў Мінск. У дзень затрымання ён прывёз чарговую партыю тавару — восем пакункаў гераіну, кожны вагой па тры грамы, якія ў далейшым планавалася прадаць. Прычым прывезены быў наркотык у сабе. Замежны госць быў дастаўлены ў бальніцу, дзе пасля наркатычны сродак быў канфіскаваны.

Афіцыйна мужчына нідзе не працуе, жыве ў Мінску ў знаёмых, раней судзімы ў Беларусі за разбой і махлярства. У 2015 годзе ён вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі і быў дэпартаваны ў Расію з забаронай на ўезд у нашу краіну на 10 гадоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».