Вы тут

Рэнавацыя па-беларуску


Мадэрнізацыя і рэнавацыя жылля — задача перш за ўсё ўласніка, зразумела, пры пэўнай падтрымцы дзяржавы. Калі ў Расіі паняцце «рэнавацыі» прадугледжвае знос будынкаў, то ў Беларусі гэта мае на ўвазе паляпшэнне тэхнічных характарыстык і якасцяў дамоў. Пры гэтым стан айчыннага жыллёвага фонду лепшы, чым у Казахстане ці Расіі. Такія думкі агучыў Андрэй РАМАШКА, начальнік упраўлення жыллёвай гаспадаркі Міністэрства ЖКГ Беларусі.


— Зразумела, што дамы калісьці будаваліся не на зусім доўгую перспектыву, аднак праведзеныя даследаванні, у тым ліку і меркаванні спецыялістаў «Інстытута «Белжылпраект», паказваюць, што будынкі яшчэ могуць эксплуатавацца пры выкананні капітальнага рамонту, — адзначыў ён. — Цяпер амаль увесь шматкватэрны фонд знаходзіцца ў прыватнай уласнасці грамадзян. Таму перш за ўсё гэта задача ўласніка — палепшыць тэхнічныя характарыстыкі свайго жылля. Зразумела, у гэтым пытанні ён не павінен знаходзіцца адзін — патрэбна пэўная падтрымка дзяржавы. Прапрацоўваюцца падыходы ў арганізацыі гэтай падтрымкі для выканання мерапрыемстваў, у тым ліку і па цеплавой мадэрнізацыі, арганізацыі пакватэрнага рэгулявання аснашчэння прыборамі ўліку. З аднаго боку, гэта эканомія сродкаў на ацяпленне такіх дамоў, з іншага — паляпшэнне іх эстэтычнага выгляду, тэхнічнага стану і павелічэнне рыначнага кошту.

Між тым у сталіцы застаюцца шматлікімі звароты грамадзян па пытаннях уцяплення фасада і скаргі на вільгаць у жыллі. Жыхары дагэтуль не могуць прывыкнуць, што пры капітальным рамонце цеплавая мадэрнізацыя фасада больш не робіцца. Выконваецца ўцяпленне, ды і тое, толькі пры паказчыках.

— Уцяпленне — знішчэнне вільгаці і прадзімальнасці — выконваецца пры капрамонце, калі ў доме маюцца праблемы. Для гэтага створана камісія, якая на пасяджэннях Мінгарвыканкама разглядае неабходнасць уцяплення асобна кожнага дома, — падкрэсліла Валянціна ЧЫГІР, начальнік аддзела ДА «Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка». — Калі існуе праблема ў адной-дзвюх кватэрах, іх можна ўцяпліць, але гэта не сведчыць пра неабходнасць уцяплення ўсяго дома.

Па словах прадстаўніка Мінжылкамгаса, кожны ўласнік павінен разумець, што, інвестуючы сёння ў мерапрыемствы па мадэрнізацыі, ён укладвае сродкі ў сваю нерухомасць, кошт якой у далейшым на рынку павялічваецца.

Ірына СІДАРОК

sidarok@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?