Вы тут

З верасня можна збіраць журавіны


Паступова і ва ўсіх рэгіёнах краіны дазволяць нарыхтоўку гэтай дзікарослай ягады.


Летась дзяржава закупіла ў насельніцтва 724,1 тоны журавін, яшчэ сотні тон збіраюць у спецыяльных гаспадарках і на плантацыях. Значная колькасць дзікарослай ягады традыцыйна ідзе на экспарт.

Нарыхтоўка журавін сёлета афіцыйна дазволена з пачатку восені. З 1 верасня — у Брэсцкай вобласці, з 2 верасня — у Гомельскай, з 6 верасня — у Гродзенскай, з 8 верасня — у Мінскай і Магілёўскай, з 9 верасня — у Віцебскай вобласці, паведамілі ў Міністэрстве прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Збіраць журавіны можна толькі ва ўстаноўленыя тэрміны і па правілах, інакш магчымы буйныя штрафы. Батанікі сёлета не чакаюць рэкордных ураджаяў журавін з-за веснавых замаразкаў. Дарэчы, акрамя дзікарослых ягад, меншым чым звычайна можа быць і ўраджай грыбоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».