Вы тут

У Свіслацкім раёне выбухнуў калодзеж


У калодзежы, з якога чэрпалі ваду жыхары вёскі Алісеевічы, з'явілася вада з нейкім дзіўным прысмакам. Мясцовы жыхар вырашыў праверыць, у чым жа справа. І ў выніку трапіў на бальнічную койку.


— У нядзелю ў 17.06 памочнік дзяжурнага Свіслацкага РУУС паведаміў, што гадзінай раней у цэнтральную раённую бальніцу, размешчаную ў горадзе, дастаўлены чалавек з тэрмічнымі апёкамі 1 і 2 ступені, якія занялі 20 працэнтаў плошчы цела, — паведаміла афіцыйны прадстаўнік Гродзенскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Наталля Жывалеўская. — Ім аказаўся 42-гадовы жыхар вёскі Алісеевічы. Пацярпелы быў у прытомнасці і расказаў, што прыкладна 2—3 тыдні таму ён, карыстаючыся вадой з вясковага калодзежа, пачаў адчуваць у ёй прысмак бензіну. Але працягваў яе кіпяціць і спажываць. 1 верасня прысмак стаў настолькі невыносны, што вясковец вырашыў самастойна пачысціць калодзеж. У нядзелю ён вычарпаў адтуль 20 вёдзер вады і выцягнуў пластыкавую ёмістасць, якая выкарыстоўваецца для запраўкі бензаінструменту. Пасля чыркнуў запалкай, каб паглядзець, што ж адбываецца ўнутры калодзежа. Так і адбылася ўспышка...

Валяр'ян ШКЛЕННІК

sсhklеnnіk@zvіаzdа.bу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?